Актуальнае

Создан подсайт нашего портала о Всеправославном соборе

Для подробного и всестороннего освещения всех аспектов подготовки к так. наз.  Святому и Великому Собору Православной Церкви, его работы и  публикации соборных документов создан подсайт при нашем портале по адресу http://sobor2016.churchby.info.

Міжнародны фестываль «Памежжа 2016» прайшоў у Мінску

Фестываль праводзіцца ў Мінску ўжо другі раз і падоўжыўся сёлета 4 дні - з 26 па 29 траўня. Значнае месца ў праграме было нададзена перасоўнай выставе «Мітрапаліт Антоній Суражскі. Жыцьцё для меня – Хрыстос», у рамках якой прайшлі прэзентацыі кнігі пра мітрапаліта Антонія і новага беларускага перакладу.

Галоўныя тэмы

 

Межправаслаўныя стасункі: на шляху да Сабору

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў існуе сітуацыя, у якой адсутнічае рэальны межправаслаўны дыялог. Між тым у Памесных Праваслаўных Цэркваў назапасілася шмат спрэчных пытанняў, сярод якіх - паняцце кананічнай тэрыторыі, акармленне дыяспары, першынства Усяленскага Патрыярха

Папа Рымскі на шляху да Беларусі

Беларускамоўнае хрысціянства: малітва і багаслоўе

З пач. ХХ стагоддзя была зробленая вялікая праца па перакладзе Святога Пісання і богаслужэння на беларускую мову – рознымі хрысціянскімі канфесіямі як у Беларусі, так і на эміграцыі. Праваслаўныя беларусы сутыкнуліся на гэтым шляху з рознымі праблемамі: занядбаны стан беларускай мовы ў беларускім грамадстве, наяўнасць вялікай колькасці разнастайных перакладаў Святога Пісання, няпэўнасць у неабходнасці богаслужбовага выкарыстання беларускай мовы, амаль поўная адсутнасць грунтоўных перакладаў на беларускую мову як працаў св. айцоў, гэтак і сучасных багасловаў.

Віншаванні на Раство і Пасху

Архітэктурная палітыка БПЦ

Гавана: бярмудскі трыкутнік або акно надзеі?

Нечаканая сустрэча Папы Рымскага і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, якая адбылася 12 лютага 2016 г. у Гаване, выклікала незвычайны рэзананс, асабліва ў рускіх праваслаўных колах. Таямнічасць падрыхтоўкі, кананічнасць і абгрунтаванасць дзеянняў маскоўскага патрыярха, змест апублікаванай дэкларацыі, гаданні пра тэмы двухгадзіннай закрытай размовы, кананічныя і нават дагматычныя наступствы, магчымыя перспектывы - усё гэта не перастае хваляваць праваслаўнае грамадства.

Катакомбы веры ў краіне Саветаў

Дваццатае стагодзьдзе увайшло ў гісторыю як стагодзьдзе такога жорсткага ганеньня на хрысьціянства, якога ня бачылі за ўвесь час яго існаваньня. Маштаб перасьледу ў “краіне саветаў” перавысіў вядомыя сваёй жорсткасьцю ганеньні першых стагодзьдзяў пасьля Нараджэньня Хрыстовага ў Рымскай імпэрыі. Як і ў той даўні час, мэта была простая і дасканалая – у карані зьнішчыць хрысьціянскую веру.

«Ісус Хрыстос – Суперзорка»: блюзнерства ці дабравесце

Украіна перад выбарам

Рэвалюцыйныя змены ва ўкраінскай дзяржаве паўплывалі і на царкву, патрабуючы ад яе безадкладных адказаў на даўнія пытанні.

Экуменічны рух - падарожжа да еднасці

Паглядзець усе тэмы