Беларусь: КГБ зрабіла налёт на брацтва Маскоўскага Патрыярхату

 

Калі шасцёра супрацоўнікаў КГБ зрабілі налёт на малітоўную сустрэчу Брацтва, якое ўваходзіць ў Праабражэнскую садружнасць малых брацтваў, у сакавіку дома ў Сяргея Несцяровіча ў Гомелі, для Форуму 18 гэта стала бадай першым вядомым выпадкам, калі прыхільнікі Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату былі пераследаваныя ў Беларусі за сваю рэлігійную дзейнасць з савецкіх часоў. Адзін член Брацтва, які прысутнічаў падчас трохгадзіннага рэйду, паведаміў Службе навінаў Форуму 18, што супрацоўнікі КГБ сказалі ім адкрыта, што група пераследуецца, "бо яны ажыццяўляюць несакнцыянаваную рэлігійную дзейнасць - яны сказалі, што мы псеўда-хрысціянская секта, уцягнуая ў рэкрутаванне членаў!". С. Несцяровіч быў афіцыйна папярэджаны ў красавіку, але гэтае рашэнне ён абскардзіў. Дзяржаўныя чыноўнікі ў размове з Форумам 18 адмаўлялі, што яны штосьці ведаюць пра рэйд ці папярэджанне. "Так, гэта незвычайна, але гэта Беларусь, і наш [Рэлігійны] Закон унікальны, " - сказаў Форуму 18 член Брацтва. Рэлігійны Закон 2002 г. накладае жорсткія абмежаванні на ўсю рэлігійную дзейнасць і - насуперак патрабаванням міжнародных правоў чалавека - забараняе незарэгістраваную рэлігійную дзейнасць, асабліва богаслужэнні ў прыватных дамах без спецыяльнага дазволу. Найбольш частымі ахвярамі гэтых абмежаванняў з'яўляюцца пратэстанты.

Паводле інфармацыі Форуму 18, гэта першы інцыдэнт такога кшталту ў Бларусі з савецкіх часоў, калі супрацоўнікі спец-службаў КГБ уварваліся на малітоўную сустрэчу прыкладна 15 прыхажанаў Маскоўскага Патрыярхату на прыватнай кватэры ў паўднёва-ўсходнім горадзе Гомлі ў сакавіку 2007 г. Адному з іх было вынесенае афіцыйнае папярэджанне ў красавіку. "Так, гэта незвычайна, але гэта Беларусь, і наш [2002 Рэлігійны] Закон унікальны," - іншы з прысутных на той сустрэчы, сказаў Службе навінаў Форуму 18 22 траўня. "Але мы не збіраемся збягаць і хавацца - гэта не тое, чаму вучыў Хрыстос." Дзяржаўныя чыноўнікі ў размове з Форумам 18 адмаўлялі, што яны штосьці ведаюць пра рэйд ці папярэджанне.

Група з'яўляецца часткай нефармальнай садружнасці праваслаўных брацтва - Праабражэнскага Брацтва з цэнтрам у Маскву, якое знаходзіцца пад духоўным акармленнем святара Георгія Качаткова, які служыць у Маскоўскім Навадзевіч'ем манастыры. Вядомы сваімі рэфармісцкімі багаслоўскімі поглядамі, святар Георгій ў к. 1990-х знаходзіўся пад часовай царкоўнай забаронай. Свята-Філарэтаўскі Інстытут у Маскве, які ён узначальвае, атрымаў у 2004 г. ліцэнзію ад Аддзелу па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Маскоўскага Патрыярхату.

Паводле адного з членаў гомельскага брацтва, група сустракаецца на біблейны гурток і абмеркаванне рэлігійнай літаратуры пасля нядзельнай літургіі, а таксама на працягу тыдня. Падчас адной з такіх сустрэч у сакавіку ў кватэру Сяргея Несцяровіча, члена брацтва, паводле ягоных словаў, шэсць супрацоўнікаў КГБ правялі трохгадзінны вобыск памяшкання, загружаючы дадзеныя з камп'ютара і канфіскуючы некаторыя нататнікі Несцяровіча, а таксама апытваючы і фатаграфуючы прысутных. Член брацтва дадаў, што супрацоўнікі КГБ прадставіліся як такія і патлумачылі, што яны дзейнічаюць паводле запыту мясцовых дзяржаўных органаў, "таму што мы ажыццяўляем несакнцыянаваную рэлігійную дзейнасць - яны сказалі, што мы - псеўда-хрысціянская секта, якая займаецца ўцягваннем новых членаў!

У канцы красавіка Беларускі Праваслаўны вэбсайт "Царква" паведаміў, што намеснік пракурора Гомельскай вобласці Алег Палавінка вынес афіцыйнае папярэджанне Несцяровічу 12 красавіка. Там сцвярджалася, што паводле праверкі КГБ Гомельскай вобласці было ўстаноўлена, што ён парушае закон, кіруючы незарэгістраванай рэлігійнай супольнасцю і "распаўсюджваючы рэлігійнае вучэнне". Наступны раз Несцяровіч можа быць аштрафаваны ці затрыманы паводле Кодэксу аб Адміністратыўных правапарушэннях.

Вышэйшы дзяржаўны чыноўнік па справах рэлігій Гомельскай вобласці, Міхаіл Жукевіч сказаў Форуму 18 5 чэрвеня, што нават не ўяўляе, хто такі Сяргей Несяцровіч і ці было якоесьці папярэджанне 12 красавіка. "Калі група незарэгістраваная, іншы дзяржаўны орган можа вынесці такое папярэджанне, " - адзначыў ён. - "Чорным па белым напісана ў [2002 Рэлігійным] Законе – усе рэлігійныя супольнасці павінны быць зарэгістраваныя." Форум 18 потым спытаў Жукевіча, што ён мяркуе, калі нехта кіруе рэлігійнай супольнасцю і распаўсюджвае рэлігійнае вучэнне без рэгістрацыі. "Гэта незаконна", - адказаў ён, перад тым яшчэ раз падкрэсліўшы, што пра гэты канкрэтны выпадак ён нічога не ведае.

Таксама і запытаны Форумам 18 пра вынясенне папярэджанне Несцяровічу 12 красавіка прадстаўнік Гомельскай абласной пракуратуры сцвердзіў 1 чэрвеня, што ён "не мае такой інфармацыі" і "хутчэй за ўсё, нічым не зможа дапамагчы". Запытаны 5 чэрвеня прадстаўнік аддзела пракуратуры па сувязях з грамадскасцю таксама сцвердзіў, што ён першы раз чуе пра такое папярэджанне. "У нас тут шмат розных справаў," - патлумачыў ён Форуму 18. "Я толькі ведаю пра тое, што мы падаем у сродкі масавай інфармацыі, а падобнай інфармацыі мы не выдавалі."

На дадзены час Несцяровіч усрымліваецца ад каментароў, але адзін с гомельскіх братчыкаў паведаміў , што ён абскардзіў папярэджанне, але пакуль не атрымаў адказу. Ён падкрэсліў, што група знаходзіцца ў поўных кананічных стасунках з Беларускай Праваслаўнай Царквой (Маскоўскага Патрыярхату) і што братчыкі ніколі раней такіх праблемаў не мелі. Разважаючы пра тое, што інцыдэнт мог быць і вынікам непаразумення, альбо быць папярэджаннем, ён таксама бачыць яго наступствам "дужа дыскрымінацыйнага" Закона аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях 2002 г., паводле якога рэлігійная супольнасць мусіць мець як мінімум 20 членаў, каб падаць на дзяржаўную рэгістрацыю, "якой у нас няма".

Беларуская Праваслаўная Царква падтрымала Рэлігійны Закон 2002 г. Сярод фармальных прапановаў, зробленых Царквой, калі закон абмяркоўваўся, была забарона ўсіх апроч нерэгулярных богаслужэнняў у прыватных дамах, а таксама павелічэнне мінімальнай колькасцб чалавек, неабходных для рэгістрацыі рэлігійнай супольнасці - з дзесяці да дваццаці. Абедзве гэтыя прапановы былі прынятыя.

Пратэстанты – як незарэгістраваныя, так і зарэгістраваныя, але якія не маюць дзяржаўнага дазволу на ажыццяўленне богаслужэнняў у пэўным месцы - былі канфесіяй, якая найбольш падвяргалася рэйдам міліцыі з таго часу, як у 2002 г. закон быў прыняты. Адным з апошніх выпадкаў быў арышт пастара пяцідзесятніцкай царквы "Ян Прадвеснік" пастар Антоній Бокун, які быў зняволены на трох дзённы перыяд 4-га чэрвеня. (Гл. F18News 5 June 2007 па-ангельску). Ён быў вызвалены прыкладна апоўдні 6-га чэрвеня.

Дагэтуль адзінымі праваслаўнымі супольнасцямі, з якімі абыходзіліся падобным чынам, былі тыя, якія не залежаць ад Беларускай Праваслаўнай Царквы (Маскоўскага Патрыярхату)Гл. F18News 9 November 2005 па-ангельску).

Пераклад з ангельскай мовы - Наталля Васілевіч

Жэральдзіна Фэган (Geraldine Fagan), Forum 18 News Service

Рубрыка: