Партал Царква
 [Bel] | Rus | Eng | 
беларускі хрысьціянскі партал 18-га Траўня, 2012 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

вэрсія для друку | абмеркаваць | на галоўную старонку

Чарговая прэзэнтацыя Евангельля паводле Іаана

у Дзень сьвяціцеля Кірылы Тураўскага

Чарговая прэзэнтацыя Евангельля паводле Іаана па-беларуску, зробленая Біблейнай камісіяй пры Беларускім Экзархаце, адбылася ў Беларускім дзяржаўным уівэрсітэце ў межах сьвяткаваньня Дня беларускага асьветніка і царкоўнага дзеяча Кірылы Тураўскага.

Наклад гэтага выданьня – тысяча асобнікаў. Выданьне зьмяшчае ў сабе паралельныя тэксты на чатырох мовах – старажытна-грэцкай, царкоўна-славянскай, расейскай (сінадальны пераклад) і беларускай. У Евангельлі таксама даюцца спасылкі на паралельныя месцы Бібліі.

Прэзэнтацыя адбывалася побач з помнікамі Эўфрасіньні Полацкай і Францішку Скарыну ў двары ўнівэрсытэту. Сярод іншых на ўрачыстасьці прысутнічалі рэктар БДУ Васіль Стражаў, былы міністар адукацыі Пётар Брыгадзін, мітрапаліт Філарэт ды іншыя асобы. У сваіх прамовах яны адзначалі, што пераклад біблейскіх тэкстаў на беларускую мову ёсьць працягам традыцыяў, запачаткаваных Кірылам Тураўскім і Францішкам Скарынам, а таксама ўшанаваньнем іхнай памяці.

Праваслаўнымі хваласьпевамі ўдзельнікаў імпрэзы вітаў студэнцкі хор унівэрсытэту. Мастацкую кампазыцыю рыцарскага паядынку прадэманстравалі таксама ўдзельнікі моладзевага клюбу.

Паводле кіраўніка біблейскай камісіі айца Сяргея Гардуна, выданьне Эвангельля ад Яна ёсьць значнай падзеяй у культурным і рэлігійным жыцьці краіны. Кніга адметная тым, што зьмяшчае арыгінальны старажытнагрэцкі тэкст. Ён жа перакладзены і надрукаваны на царкоўнаславянскай, расейскай дарэформавай і сучаснай беларускай мовах. Усяго ад пачатку працы камісіі ў 1991 годзе былі выдадзеныя чатыры Эвангельлі, у тым ліку ад Мацьвея, Марка і Лукі. Чаму праца ідзе гэтак марудна, айцец Сяргей Гардун тлумачыць такім чынам: “Самае цяжкае было знайсьці беларускія адпаведнікі царкоўна-багаслоўскім тэрмінам. Таму, што царкоўная мова ў Беларусі не распрацаваная. Усяго ў Бібліі 77 кніг, а перакладзена толькі чатыры, праўда, самых галоўных. Нам трэба было вызначыцца ў пэўных тэрмінах. А цяпер, калі мы вызначыліся, праца, канечне ж, пойдзе хутчэй”.

Скарочаны царкоўна-славянска-беларускі слоўнік друкаваўся ў газэце “Царкоўнае слова” (спасылка), а таксама ў Беларускім праваслаўным календары за 2005 год.

У хуткім часе мы плануем разьмяшчэньне на нашым сайце беларускіх тэкстаў чатырох Евангельляў у перакладзе Біблейнай камісіі.

Цікаўныя могуць замовіць Евангельле паводле Іаана праз наш сайт, напісаўшы прыватнае паведамленьне ў гасьцёўню і пакінуўшы свае каардынаты.

19.05.2005
Наталька

Спасылкі па тэме:

вэрсія для друку | на галоўную старонку

Абмеркаваньне

Дадаць каментарый:

   Імя *

* Чырвоным колерам вылучаныя палі, абавязковыя для запаўненьня

   Горад

   E-mail

   URL

Паведамленьне *
Запішыце лічбамі, колькі будзе
сто сорак тры +  адзін = 
   


да пачатку артыкула | на галоўную старонку
Copyright © 2005-2011 Беларускі партал "ЦАРКВА".
Пры капіяваньні эксклюзыўных матэрыялаў сайта пажаданая спасылка.
Меркаваньні аўтараў могуць не супадаць зь меркаваньнем рэдакцыі.
Rating All.BY Џравославный молодежный портал Dubus
Собрались отдохнуть? Советуем с 1001 тур на Гуддей. . Типографий виды, цифровым печать. Печать журнала, реклама и буклет, типография.