звычайны выгляд | абмеркаваць | на галоўную старонку
Беларускі партал ЦАРКВА

СЛОЎНІК РЭЛІГІЙНЫХ І БАГАСЛОЎСКІХ ТЭРМІНАЎ ЦАРКОЎНАСЛАВЯНСКА-БЕЛАРУСКІ

Прадмова

Біблійная камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы адну з галоўных сваіх задач бачыць у тым, каб назапашваць, распрацоўваць, належным чынам апрабоўваць і замацоўваць у сучасным ужытку той фонд лексікі, які можа служыць сцвярджэнню нацыянальнай мовы як мовы царкоўнай, прыдатнай для богаслужбовага ўжытку. Зараз па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, складзены кароткі царкоўнаславянска-беларускі слоўнік рэлігійных і багаслоўскіх тэрмінаў. Камісія ўсведамляе, што далёка не ўсе прапанаваныя рашэнні могуць успрымацца адназначна, і будзе ўдзячна за прапановы і крытычныя заўвагі. Галоўнае, каб крытыка не была самамэтнай, а заўвагі – адарванымі ад рэальнага вопыту, стану і перспектыў існавання Царквы, і каб усе мы разам адчувалі адказнасць за справу. Мы прапануем слоўнік увазе нашых чытачоў для шырокага, саборнага, абмеркавання.

Агульнавядома, што важнейшы паказчык узроўню развіцця і статусу мовы – трывалая замацаванасць яе ў традыцыйным богаслужбовым ужытку пры наяўнасці на ёй дасканалых, агульнапрынятых перакладаў Свяшчэннага Пісання.

У гэтых адносінах і гісторыі, і сучаснаму стану беларускай мовы ўласцівы значныя супярэчнасці. Інтэрпрэтуюцца яны па-рознаму, хоць абумоўлены перш за ўсё тым, што наша нацыянальная мова ў функцыі сакральнай паўнавартасна дагэтуль не ўжывалася.

Даводзіцца канстатаваць, што і цяпер яшчэ няма канчаткова замацаванай беларускамоўнай сістэмы тэрміналогіі хрысціянскага вучэння і богаслужэння, роўна як і дасканала перакладзеных Свяшчэннага Пісання, а таксама належнага зводу літургічных тэкстаў, малітваслоўя, іменаслоўя. Больш таго, няма ўзгодненасці ў выкарыстанні самых асноўных паняццяў і нават у іменаванні Госпада. Дастаткова, напрыклад, згадаць:

Ангел – анёл – анел – ангіл – анял;

Благавешчанне – Багавешчанне – Дабравесце – Дабравешчанне – Добрая Вестка – Добрая Навіна – Звеставанне – Зьвеставаньне;

Праабражэнне – Перамяненне – Пераўвасабленне;

Ражджаство – Ражаство – Ражство — Раство – Божае нараджэнне – Каляды;

Уваскрасенне – Уваскрэсенне –Уваскрэсеньне – Уваскрысеньне – Ускрэсеньне – Згробуўстанне – З мёртвых устаньне – Устанне з мёртвых;

Узнясенне – Узьнясеньне – Увазнясеньне – Унебаўшэсьце;

Гасподзь – Госпад – Госпадзь – Пан – Гаспадар –Усеспадар – Спадар – Уладар – Уладыка; Cпас – Спасіцель – Ратаўнік – Збавіцель – Збаўца; Суцяшыцель – Суцешнік – Пацяшыцель...

Безумоўна, тут навідавоку праявы шматканфесійнасці, розных духоўна-культурна-моўных традыцый Беларусі. А ў наш час, акрамя ўсяго, назіраюцца супярэчлівыя тэндэнцыі развіцця і “абнаўлення” мовы, якія, пранікаючы ў рэлігійную сферу, ускладняюць моўнае пытанне нават унутры адной канфесіі. Не сакрэт, што згаданыя тэндэнцыі вынікаюць з імкнення адмежавацца ад рускай мовы і, адпаведна, больш за ўсё закранаюць Праваслаўе. Гэта выяўляецца і ў катэгарычным адмаўленні царкоўнаславянізмаў, якія памылкова лічаць русізмамі, і ў адвольным ператлумачэнні шэрагу паняццяў дзеля фармальнага “абеларушвання”, і ў штучнай словатворчасці, якая ігнаруе не толькі багаслоўе, але і наогул вопыт Царквы, якая ўжо больш за тысячу гадоў існуе на нашых землях, бесперапынна (!) ахіляючы і ратуючы сваіх вернікаў-беларусаў дзеля жыцця вечнага.

* * *

ААгиасма – агіясма. Агиография – агіяграфія. Агиология – агіялогія. Агнец – 1) ягня; 2) (Хрыстос) Агнец; 3) (частка прасфары) агнец. Агница – агніца.Ад – пекла.Акафист – акафіст.Акафистник – Акафіснік.Аксиос – аксіяс. Аллилуия – алілуія.Амвон – амвон.Аминь – амінь.Анафора – анафара.Ангел – ангел.Ангел–хранитель – ангел-ахоўнік. Ангельская песнь – ангельская песня. Антифоны изобразительны – антыфоны выяўленчыя.Антифоны степенны – антыфоны ступенныя.Антидор – антыдор. Антиминс – антымінс. Архангел – архангел.Архидиакон – архідыякан.Архиерей – архіерэй.Архиерейский – архіерэйскі.Архистратиг – архістратыг.

ББагряница – баграніца, парфіра.Бдение – няспанне, трыванне.Безбрачие – бясшлюбнасць.Безневестная – Якая засталася Дзеваю.Бес – дэман.Било – біла.Благоверный – дабраверны.Благовест – благавест.Благовествование – дабравесце.Благовещение – Благавешчанне.Благоволение – 1) добрая воля; 2) спрыянне, прыхільнасць.Благовония – духмянасці.Благоговение – глыбокая пашана, глыбокая павага, благагавенне.Благодарственный – падзячны, удзячны.Благодать – благадаць.Благословение – благаславенне.Благочестие – набожнасць, пабожнасць.Благочиние – 1) устаўнасць; 2) (царк.–адм.) благачынне.Благочинный – благачынны.Блаженны – (антыфон) Блажэнныя.Блаженный – блажэнны.Блаженство – блажэнства.Ближний – бліжні. Блюдо – блюда.Боговдохновенность – натхнёнасць Богам, боганатхнёнасць.Богодухновенность – натхнёнасць Богам, боганатхнёнасць.Богодухновенный – боганатхнёны.Богомладенец – Богадзіця, Богадзіцятка.Богомыслие – багамысленне.Богоначалие – 1) (qearc…a) Божая ўлада, богапачатнасць; 2) (qeokrat…a) тэакратыя.Богоносный – баганосны.Богообщение – зносіны з Богам. Богоотроковица – Богадзіця, Богам абраная дзяўчына.Богоотцы – богаайцы.Богопочитание – богашанаванне. Богородичен – Багародзічны. Богослужебный – богаслужбовы. Богослужение – богаслужэнне.Богоучрежденный – Богам устаноўлены.Богохульство – блюзнерства, богазневажанне. Богоявление – Богаяўленне. Богоявленская вода – богаяўленская вада.Божественный – Бажэственны, Божы, Боскі. Брак – шлюб.Братия – 1) брація; 2) браты.

ВВведение в храм Пресвятой Богородицы – Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы, Увядзенне.Вдохновение – натхненне.Вдуновеніе – удзіманне.Веление – загад, наказ.Величание – велічанне, праслаўленне.Вервие – вяроўка.Вервица – 1) (пацеркі) вяровіца; 2) вяровачка.Вериги – вярыгі.Вероисповедание – веравызнанне.Вероотступничество – вераадступніцтва.Верующий – (наз.) вернік, веруючы.Вечерня – вячэрня.Вечеря – вячэра.Видение – відзенне.Викарий – вікарый.Владыка – уладыка. Власти – улады.Вместилище – умяшчальня, ёмішча.Водоосвящение – водаасвячэнне.Водружальный крест – стаўны крыж.Возвышение панагии – узвышэнне панагіі.Возглас – выгалас.Возглашать – голасна прамаўляцьВозглашение – 1) выгалас 2) голаснае прамаўленнне.Воздвижение Креста Господня – Уздзвіжанне Крыжа Гасподняга.Воздвизальный крест – уздзвіжанскі крыж.Воздеяние рук – узняцце рук. Воздух – ваздух.Воззвание – заклік.Возлияние – узліванне.Возложение рук – ускладанне рук.Возлюбленный – узлюблены.Вознесение – Узнясенне, (нар.) Ушэсце.Возрождение – адраджэнне.Вои небесные – воі нябесныя.Волхв – 1) волхв, мудрэц; 2) вяшчун.Вонмем – будзем уважлівыміВоплощение – уцялесненне.Воскресение Иисуса Христа – Уваскрасенне Іісуса Хрыста.Воскресение мертвых – уваскрасенне мёртвых.Воскресный день – нядзеля.Воскрилия – ускрылле.Восприемники – успрыемнікі, хросныя (хрэсныя) бацькі.Воссиять – заззяць, распраменіцца. Воцерковление – уцаркаўленне, уцаркоўленне.Вочеловечение – учалавечанне.Всенощное бденіе, всенощница – усяночнае трыванне, усяночная.Всевидящее Око – Усёвідушчае Вока. Вседержитель – Уседзяржыцель.Вседержительство – Уседзяржыцельства.Вседневный – паўсядзённы.Вселенский – усяленскі, сусветны.Всецарица – Усецарыца.Всеядная седмица – усяядны тыдзень.Второбрачие – другашлюбнасць.Второзаконие – Другазаконне.Вход Господень в Иерусалим – Уваход Гасподні ў Іерусалім.

ГГлава Церкви – 1) (Хрыстос) Галава Царквы; 2) (прадстаяцель) кіраўнік Царквы.Глас – (напеў) глас.Гордость – гордасць, ганарлівасць.Гордыня – гардыня, ганарыстасць.Горнее место – горняе месца.“Господи, воззвах” – “Госпадзі, клічу Цябе”.Господства – гасподствы.Град Божий – Горад Божы.Гроб – труна, магіла.Гроб Господень – Гроб Гасподні.Губа грецкая – губка грэцкая.

ДДароносица – дараносіца.Дарохранительница – даразахавальніца.Дванадесятые (двунадесятые) праздники – дванадзесятыя святы.Двусвечие – двухсвечнік.Девственник – цнатлівы.Девственница – цнатлівая.Девство – цнатлівасць.Десница – правая рука.Деяния – дзеянні.Диавол – дыявал.Диакон – дыякан.Димитриева суббота – Дзімітрыева субота, (нар.) Змітрава субота.Добродетель – дабрадзейнасць.Догмат – догмат.Домовая церковь – дамавая царква.Дуновение – подых, дзьмуханне.

ДДуховник – духаўнік.Духоносность – духаноснасць.

ЕЕдиностолпие – адзін стоўп.Единосущный – адзінасутны, адзінаісны.Елей – ялей, алей.Елеопомазание – ялеепамазанне.Елеосвящение – ялееасвячэнне.Естество – прырода, сутнасць, існасць.

ЖЖезл – жазло.Жертва бескровная – ахвяра бяскроўная.Жертвенник – ахвярнік.Живодавец, жизнедавец – жыццядавец.Живодательный – жыццядаўчы.Живоначалие – жыццепачатнасць, пачатак жыцця.Живоначальный – жыццепачатны.Жизнь вечная – жыццё вечнае.Житейское море – жыццёвае мора.Житие святога – жыціе святога (мн. жыціі).

ЗЗаамвонная молитва – заамвонная малітва. Заблудшая овца – заблудная авечка, аблудная авечка.Завеса – завеса.Завет – запавет. Заговение – загавіны; (нар.) запускі, запусты.Запрестольный образ – запрастольны вобраз.Запретительная молитва – забаронная малітва.Затворник – затворнік. Заупокойный – памінальны, заўпакойны.Зачало – зачала.Звездица – звяздзіца.Златоуст – Залатавуст, Залатавусны. Знамение – знаменне.

ИИерей – іерэй.Изобразительны – выяўленчыя.Икона – ікона, вобраз.Именословное благословение – імяслоўнае благаславенне.Иноверцы – іншаверцы.Инославный – іншаслаўны.Иподиакон – іпадыякан.Ипостась – іпастась. Ірмос – ірмос (мн. ірмасы).Искупитель – Адкупіцель.Искупительный – адкупіцельны.Искупление – адкупленне, выкупленне.Искус монашеский – выпрабаванне манашаскае.Искушение – спакушэнне, спакуса; выпрабаванне.Исповедание веры – вызнанне веры.Исповедник – 1) вызнаўца; 2) (той, хто спавядаецца) спаведнік; 3) (свяшчэннік, які спавядае) спавядальнік.Исповедь – споведзь. Истина – ісціна.Истинный – ісцінны, сапраўдны, праўдзівы.Источники – (палосы на архіерэйскай мантыі) струмені.Исход – (Біблейская кніга) Выхад.Исходить – (пра зыходжанне Духа Святога ад Айца) зыходзіць.Исцеление – ацаленне.

ККадило – 1) фіміам, ладан; 2) кадзіла, кадзільніца.Кадильница – кадзільніца.Каждение – каджэнне.Канун – канун. Кафолический – кафалічны. Кладбище – могілкі.Ковчег Завета – каўчэг Запавету.Козел отпущения – 1) (у Бібліі) казёл для Азазела; 2) (перан.) казёл адпушчэння.Колена Израилевы – калены Ізраілевы. Коленопреклонение – стаянне на каленях, каленасхіленне. Коленопреклоненные молитвы – малітвы пры стаянні на каленях.Коливо – коліва. Кутия – куцця.Колокол – звон.Колокольный звон – звон.Колокольня – званіца.Конечный (совершенный) отпуст – канчатковы адпуст.Копие – кап’ё.Кормчая кніга – Кормчая кніга.Кормчий – кормчы. Кощунство – кашчунства, блюзнерства, богазневажанне.Краегранесие – акраверш.Краестрочие – акраверш.Крест – крыж.Крест наперсный – крыж нагрудны.Крестильня - хрысц

ільня.Крестины – хрысціны, хрэсьбіны. Крестник, крестница – хроснік (хрэснік), хросніца (хрэсніца).Крестное знамение – крыжовае знаменне, знак крыжа.Крестные родители – хросныя (хрэсныя) бацькі, успрыемнікі.Крестный ход – хрэсны ход. Крестобогородичен – Крыжабагародзічны.Крестование – абмен крыжыкамі дзеля пабрацімства.Крестовая церковь – крыжовая царква, дамавая царква.Крестоводружение – крыжапастаўленне, устанаўленне крыжа.Крестовоскресен – крыжаўваскрэсны.Крестопоклонная неделя – Крыжапаклонная нядзеля.Крестопоклонная седмица – Крыжапаклонны тыдзень.Крещение– (таінства) хрышчэнне.Крещение Господне – Хрышчэнне Гасподняе, (нар.) Вадохрышча.Круг церковный – круг царкоўны.Ктитор – кцітар, фундатар.Купина неопалимая – купіна неапалімая.

ЛЛампада – лампада.Лестовка – лестаўка.Лжица – лжыца, лыжачка.Лик – 1) лік, сонм; 2) лік, аблічча, твар, выява. Ложесна – улонне.Лоно Авраамово – лона Аўраамава.Лохань – міса.

ММеждочасие – міжгадзінне.Мироточец, мироточивый – міратачывы.Мироточить – міратачыць.Мироварение – міраварэнне.Мироносицкая неделя – міраносіцкая нядзеля.Миропомазание – мірапамазанне.Миряне – міране.Митрополичий – мітрапалічы, мітрапалітаў.Младенец – дзіця, дзіцятка.Молитвенник – 1) (чалавек) малітвеннік; 2) (кніга) малітвеннік, малітоўнік. Молитвенный – малітвены, малітоўны.Молитвослов – малітваслоў, малітоўнікМонашество – манашаства, манаства.Мытарство – мытарства.Мытарь – мытар, мытнік.

ННабедренник – набедранік.Навечерие – навячэр’е.Надрамение – амафор.Наперсник – 1) (частка старазапаветнага аблачэння) наперснік, нагруднік; 2) наперснік, улюбёнец, любімец.Настоятель – настаяцель.Начала, начальства – начальствы.Начальные молитвы – пачатковыя малітвы.Начертание – напісанне, надпіс, знак, адмеціна.Неделя – нядзеля.Немолчный – несціханы, незмаўкальны.Неопалимая купина – неапалімая купіна.Непорочны – беззаганныя.Непорочный –беззаганны.Непоругаемое место – неганьбаванае месца. Нерукотворенный Образ – Нерукатворны Вобраз.Нестяжание – бескарыслівасць.Нетварный Божественный Свет – нястворанае Бажэственнае Святло.Неугасимый – нязгасны, незгасальны.Нечистота – нечыстата.Нищий – 1) (наз.) жабрак, бядняк; 2) (прым.) убогі, бедны.Новокрещенный – новахрышчаны.Новоначальный – 1) пачатковец; 2) новапастрыжаны манах.Новообращенный – новазвернуты.Нравственное богословие – маральнае багаслоўе.

ООбедница – абедніца.Обет – абяцанне, зарок.Обетование – абяцанне.Обетованная земля – абетаваная зямля.Обиходный – абыходны.Обиход – абыход, абыходак.Обитель – абіцель.Облачаться – аблачацца.Облачение – аблачэнне.Облеченный – адзеты, апрануты.Обличительное богословие – выкрывальнае багаслоўе.Обожение – абожанне.Обручение – 1) (царкоўны чын) абручэнне; 2) (нар.) заручыны.Обстояние – навала, асада, напасць, напад.Общественное богослужение – грамадскае богаслужэнне.Оглашение – аглашэнне. Оглашенные – аглашэнныя.Оклад – абклад, аправа. Окормление – акармленне.Омовение – амавенне, абмыванне.Омофор – амафор.Определение (соборное) – пастанова, рашэнне, азначэнне (саборнае).Орарь – арар.Орологион – аралогій.Освященный – асвячоны, асвячаны, свячоны, пасвячоны, пасвячаны.Осквернение – апаганенне.Оскорбление святыни – знявага святыні.Отдание – адданне.Откровение – адкравенне. Отпуст – адпуст.Отпустительные тропари – адпускальныя трапары.Отреченные книги – адрачоныя кнігі (апокрыфы).Отходная – адыходная.Отшельник – самотнік, пустэльнік. Очистительные молитвы – ачышчальныя малітвы.

ППадший ангел – паўшы ангел.Патриаршество – патрыяршаства.Певчие – пеўчыя.Пелена – пакрывала, заслона, палатно.Первосвященник –першасвяшчэнник, першасвятар.Песнопевец – песнапевец.Песнопение – песнапенне, песнаспеў.Печатание умерших – запячатванне памерлых. Печать – пячатка; пячаць, адбітак.Пещера – пячора.Плат – хуста, палатно.Плодоносящие – ахвярадаўцы (якія прыносяць у храм плён працы сваёй).Повечерие – павячэр’е.Погребение – пахаванне. Подвижничество – падзвіжніцтва.Подвижные и неподвижные праздники – рухомыя (пераходныя) і нерухомыя (непераходныя) святы.Подвизаться – падзвізацца, несці подзвіг.Покойны (мертвенны) – заўпакойныя.Покров Пресвятой Богородицы – Пакроў Прасвятой Багародзіцы.Полиелей – поліелей.Положение Господа во гроб – палажэнне Госпада ў магілу.Полунощница – паўночніца.Поминовение – памінанне.Помысел – думка, помысел.Помянник – памінальнік.Попечение – апека, апекаванне, клопат.Попечитель – апякун.Попразднство – пасвята.Порок – загана.Поручь (мн. поручи) – поруч (поручы); нарукаўніца (нарукаўніцы).Последование – паследаванне, чын, паслядоўнасць.Послушание – 1) паслушэнства; 2) послух. Послушничество – паслушніцтва.Посошник – пасашнік.Поставление – пастаўленне, пасвячэнне ў сан.Постриг, пострижение – пострыг, пастрыжэнне.Потребление Святых Даров – спажыванне Святых Дароў.Потусторонний мир – той свет.Праздник – свята.Праотцы – праайцы. Предание Священное – Паданне Свяшчэннае.Предложение – ахвярнік.Предначинательный – пачынальны.Предпразднство – прадсвята.Предстояние – 1) стаянне (на малітве), 2) узначальванне.Предстоятель – прадстаяцель.Предтеча – 1) Прадцеча; 2) папярэднік.Прежде всех век – раней усіх вякоў.Преждеосвященные Дары – Ранейасвячоныя Дары.Прелесть духовная – падман, зман, аблуда, спакуса.Преложение – ператварэнне.Прелюбодеяние – пралюбадзейства.Преображение Господне – Праабражэнне Гасподняе, (нар.) Спас. Преобразитися – праабразіцца, перамяніцца.Преосвященный – праасвяшчэнны.Преосвященство – праасвяшчэнства.Преподобный – прападобны.Преполовение – перапалавенне.Преставление – спачын, пераход (у вечнасць).Преступление (закона) – парушэнне (закону). Пресуществление – пераісненне.Придел – прыдзел. Приснодева – заўжды Дзева, Вечнадзева,Приснопамятный – вечнапамятны, векапомны, незабыўны.Приснопоминаемый – заўждыпамінаемы.Присно – заўсёды, вечна.Присный – 1) вечны, заўсёдны; 2) сапраўдны, ісцінны; 3) бліжні, блізкі.Присоединение (к Православной Церкви) – далучэнне (да Праваслаўнай Царквы). Приходский – прыходскі, прыхадскі.Прихожанин – прыхаджанін, (мн.) прыхаджане.Причастен – прычасны.Причастие – прычасце.Причет – прычт. Причетник – прычэтнік.Пробождение агнца – працінанне агнца.Провидение – правідзенне, провід.Происхождение Святых Тайн – перанясенне Святых Тайн.Происхождение честных древ Животворящего Креста Господня – вынясенне пачэсных дрэў Жыватворнага Крыжа Гасподняга.Промысл – промысл, прамысленне, апекаванне. Прообразовывать – з’яўляцца правобразам, прадвыяўляць.Проповедь – пропаведзь. Просительная ектения – прасіцельная екцення.Просиять (в подвиге, в земле) – заззяць; просиявший – які заззяў.Просфора – прасфара (р. прасфары; мн. прасфоры, просфары).Просфорница – прасфорніца.Просфорня – прасфорня.Прощеное воскресенье – даравальная нядзеля.Псаломщик – псаломшчык.Псалтирь ж. – Псалтыр м.Пустынь – пустынь.Путеводительница – пуцяводніца.

РРазлучение души от тела – разлучэнне душы з целам.Разрешение – 1) вызваленне, адпушчэнне; 2) дазвол.Разрешительная молитва – адпушчальная малітва.Распятие – распяцце.Расстрижение – расстрыжэнне.Ревнитель веры – паборнік веры, руплівец веры.Ревность – стараннасць, руплівасць, дбайнасць.Родильница – парадзіха.Родительская суббота – памінальная субота.Рождественский – ражджэственскі, калядны.Рождество – нараджэнне.Рождество Иоанна Предтечи – Нараджэнне Іаана Прадцечы.Рождество Пресвятой Богородицы – Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы.Рождество Христово – Ражджаство Хрыстова.Руковозложение – гл. Возложение рук. Рукоположение – рукапалажэнне, хіратонія. Рукоумывало – гл. Лохань. Рядовое чтение – радавое чытанне. Рядовый святый – радавы святы.

ССветилен – свяцільны.Светильничная молитва – свяцільнічная малітва.Свидение – сведчанне, кніга закона, спатканне, запаведзь. Святейшество – свяцейшасць.Святейший – свяцейшы (у тытуле).Святитель – свяціцель. Святки – калядныя святы, каляды, святкі.Священник – свяшчэннік, святар. Священнодейственный – свяшчэннадзейны.Священнодействие – свяшчэннадзейства, свяшчэннадзеянне.Священнодействовать – свяшчэннадзейнічаць, свяшчэннадзеяць.Священноначалие – свяшчэннаначалле, іерархія.Священство – свяшчэнства.Седален – сядальны.Седалище – сядалішча.Седмица – тыдзень, сядміца.Сень – 1) цень; 2) засень, зацень; 3) навес.Скверна – нечыстата, бруд. Славословие – славаслоўе.Служебник – Служэбнік.Смирение – пакора, пакорлівасць, смірэнне.Смиренномудрие – пакорнамудрасць.Снисхождение – 1) сыходжанне; 2) пагада.Совершать (богаслужэнне) – правіць, служыць, здзяйсняць (таінства), выконваць (абрад).Совершитель (таинства) – выканаўца (таінства).Совесть – сумленне.Солея – салея.Сопрестольный – супрастольны.Сорокоуст – саракавуст.Сослужение – саслужэнне.Сосуд – 1) (богаслужэбны) сасуд; 2) (Духа) умяшчальня, ёмішча; 3) пасудзіна.Сочельник – сачэўнік; (нар.) куцця, каляда.Спасение – спасенне, збаўленне, выратаванне, уратаванне; ратунак, паратунак.Спаситель – Спасіцель, Збавіцель.Сплошная седмица – гл. Всеядная седмица.Срачица – сарочыца.Сребролюбие – срэбралюбства.Сретение – Стрэчанне.Старец – старац.Старчество – старацтва.Стих – верш..Стихарь – сціхар.Стихира – сціхіра. Стихирарь – сціхірар.Столпник – стоўпнік.Страстной – Страсны.Страстотерпец – пакутнік, страстацерпец.Страсть – 1) страсць; 2) пакута, мука, мучэнне.Стручец – памазок.Стяжание – набыццё, здабыццё; набыванне, прыдбанне; набытак. Сугубая ектения – сугубая екцення.Сугубый – падвойны, дваісты; узмоцнены.Суеверия – забабоны, прымхі.Сыропустная седмица – сырапусны тыдзень.

ТТаинство – таінства; таямніца, тайна. Тайна исповеди – таінства споведзі; тайна споведзі.Творец – Тварэц, Творца, Стваральнік, Стварыцель.Тезоименитство – тэзаімяніцтва, імяніны.Теплота – цеплата; цеплыня, цяпло. Требы – трэбы.Требник – Трэбнік.Трезвон – трызвон.Триодь – Трыёдзь. Триодь Цветная – Трыёдзь Цвятная.Трисвечие – трохсвечнік. Трисвятое – Трысвятое.Трипеснец – трыспевец.Троеперстие – трохперсце.Троица – Троіца, (нар. свята) Сёмуха.

УУединение – самота, адзінота, адасобленасць.Умерщвление плоти – умярцвенне плоці.Умиление – расчуленасць, замілаванне.Умное делание – духамысленная дзейнасць.Упокоение – упакаенне. Усекновение главы Иоанна Предтечи – Усекнавенне галавы Іаана Прадцечы.Усопший – спачылы.Успение – Успенне.Устав – 1) (богаслужэбны) Устаў; 2) (юрыдычны) статут; 3) (від пісьма) устаў.Усыпальница – усыпальніца, пахавальня. Утварь – начынне.Утешитель – уцяшыцель.Утреня – утраня.

ФФитиль – кнот.

ХХвалитны – хвалітныя.Хула – блюзнірства, знеслаўленне, знявага.Хуление – блюзнірства, знеслаўленне, зневажанне.Хульный – блюзнірскі, зняважлівы.

ЦЦветная Триодь – Цвятная Трыёдзь.

ЧЧасослов – Часаслоў.Часы – гадзіны.Чаша – чаша.Четвероевангелие – Чатырохеван¬гел¬ле.Чётки – пацеркі, чэткі.Четыредесятница – Чатырохдзесятніца.Чинопоследование – чынапаследаванне.Чревоугодие – чэравадагаджанне.Чтец – чытальнік.Чудо – цуд.

“Царкоўнае слова” №№11-34, 2004, №№1-2, 2005

10.03.2008