Партал Царква
 [Bel] | Rus | Eng | 
беларускі хрысьціянскі партал 7-га Лютага, 2012 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

вэрсія для друку | абмеркаваць | на галоўную старонку

На Радзіме святара-пакутніка Уладзіміра Хрышчановіча ўшануюць 75 гадавіну з ягонае пакутніцкае смерці

Святар-пакутнік Уладзімір Хрышчановіч, далучаны да ліку мясцовашанаваных святых Беларускай Праваслаўнай Царквой 28 кастрычніка (15 кастрычніка ст. ст.) 1999 г. у Саборы 23-х  новых пакутнікаў, клірыкаў Мінскай епархіі першай паловы ХХ ст., нарадзіўся ў 1895 г. у вёсцы Гезгалы Лідскага павету Віленскай губерні ў простай сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Слуцкай Духоўнай вучэльні служыў псаломшчыкам у Мікалаеўскай царкве в. Горкі Бабруйскага павету Мінскай губерні, а ў 1939 г. быў рукапаложаны ў святарскі сан і служыў у Св-Праабражэнскай царкве в. Языль Старадарожскага раёну Мінскай вобл. У снежні 1932 г. святар быў арыштаваны, яму былі вылучаныя абвінавачванні ў частых богаслужэннях, якія суправаджаліся заклікамі да вернікаў не пакідаць Царквы, верыць у Бога і маліцца Госпаду. На допытах ён наўпрост заявіў, што незадаволены палітыкай савецкай улады. Ён пісаў да сваёй жонкі і дзяцей з турмы: "Спяшаюся павіншаваць вас з Новым годам, з новым шчасцем. Дай Бог ператрываць вам усе цяжары і скрухі ад злых людзей і падкопаў дыявала, які паўстаў знішчыць нас. Усявышні не дапусціць гэтага і дапаможа нам перацярпець усе цяжары і скрухі крыжа. Прашу вас не забывацца Бога, ад Якога ўсё залежыць усё". Паводле справы "клірыкаў і міранаў царквы Праабражэння Гасподняга в. Языль, 1932 г." прысуджаны да растрэлу 12 лютага 1933 г., прысуд прыведзены ў выкананне ў хуткім часе - з а. Уладзімерам былі растарляныя і другія служкі языльскай царквы, а ягоная сям'я саслана на поўнач.

Святара-пакутніка Ўладзімера Хрышчановіча называюць па месцы ягонага нараджэння Гязгальскім, у час жа ягоных пакутаў за веру Хрыстову гэта вёска знаходзілася на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая была далучаная да Савецкага Саюзу толькі ў 1939 г. і не пацярпела такіх масавых вынішчэнняў рэлігіі, якія давялося пабачыць Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы ў 1930-я гг.

Як паведамляе партал hramvsr.by, у суботу 18 кастрычніка а 9.45 у храме ў гонар гэтага святога (храм знаходзіцца на тэрыторыі папраўчай калоніі-пасялення вёскі Гезгалы Дзятлаўскага раёну Гродзенскай вобл.) пачнецца Боская літургія, якую ўзначаліць архіеп. Навагрудскі і Лідскі Гурый. А 13.00 адбудзецца Хрэсны ход з іконай святога ад крыжа, што знаходзіцца побач з дзіцячам лагерам "Ластаўка" да дому, дзе нарадзіўся і жыў пакутнік Уладзімір. Там адбудзецца малебен святому і асвячэнне памятнага знаку.

Жыццяапісанне складзенае паводле:

Дзеяў св. Сіноду Беларускай Праваслаўнай Царквы

Алфавітнага ўказальніка Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага Багаслоўскага Ўніверсітэта

 

Гл. таксама Службу Сабору Беларускім новым святарам-пакутнікам (па-царкоўна-славянску)

 

15.10.2008
вэрсія для друку | на галоўную старонку

Абмеркаваньне

Дадаць каментарый:

   Імя *

* Чырвоным колерам вылучаныя палі, абавязковыя для запаўненьня

   Горад

   E-mail

   URL

Паведамленьне *
Запішыце лічбамі, колькі будзе
сто  два +  тры = 
   


да пачатку артыкула | на галоўную старонку
Copyright © 2005-2011 Беларускі партал "ЦАРКВА".
Пры капіяваньні эксклюзыўных матэрыялаў сайта пажаданая спасылка.
Меркаваньні аўтараў могуць не супадаць зь меркаваньнем рэдакцыі.
Rating All.BY Џравославный молодежный портал Dubus
кадровые агентства Екатеринбурга вакансии . Купить в Клубе Красоты Natural Project с доставкой по Москве
проектирование инженерных сетей