Партал Царква
 [Bel] | Rus | Eng | 
беларускі хрысьціянскі партал 7-га Лютага, 2012 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

вэрсія для друку | абмеркаваць | на галоўную старонку

Рэзалюцыя датычна свабоды сумлення, прынятая на семінары Lingua Franca Сусветнай Студэнцкай Хрысціянскай Федэрацыі

Мы, шматстайная супольнасць еўрапейскай хрысціянскай моладзі, маючы разнастайныя погляды, падзяляем наступныя перакананні:


Падтрымліваючы вызначэнне свабоды сумлення, як адзначана ў арт. 18 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, мы лічым сваім абавязкам працаваць дзеля свабоды веравызнання і роўнасці ўсіх людзей абіраць, практыкаваць і дзяліцца сваёй верай. Мы выражаем салідарнасць з тымі, хто змагаецца за свабоду сумлення і з усімі групамі, чые правы ўціскаюцца.


Вызнаючы, што свабода сумлення ёсць правам чалавека, і як такое – неад'емнае, мы мусім паважаць правы тых, з кім мы не згодныя. Мы прызнаем правы рэлігійных меншасцей – хаця мы цяпер і з'яўляемся большасцю, заўтра мы можам стаць меншасцю ў іншым месцы ці нават на сваёй радзіме. Мы верым і спадзяемся, што, чым больш мы забяспечваем правы іншых, тым больш нашыя ўласныя правы будуць забяспечаныя.


Вера не мусіць выкарыстоўвацца як сродак палітычнай маніпуляцыі. Хаця людзі веры маюць адказнасць за палітыку і грамадства, мы асуджаем палітычную маніпуляцыю цэркваў з боку органаў ўлады і палітычных партый.


Свабода сумлення мусіць паважацца на ўсіх узроўнях грамадства, органамі ўлады, судамі, грамадзянская супольнасцю, цэрквамі і школай. Выказванні непрыязнасці выклікаюць дыскрымінацыю і гвалт, яны распаўсюджваюцца на палітычную сферу, у царкву і сродкі масавай інфармацыі, і таму мусяць быць адзначаныя і асуджаныя. Мы маем адказнасць адукоўваць і прыцягваць увагу датычна свабоды сумлення – неталерантнасць часта выклікаецца недахопам адукацыі і ведаў па гэтым пытанні.


Мы маем абавязак сачыць за сітуацыяй датычна свабоды сумлення ў нашых месцах пражывання, супольнасцях, краінах і ва ўсім свеце і мы не можам заставацца маўклівымі, калі мы даведваемся аб яе парушэннях.


Мы мусім і надалей працаваць дзеля свабоды сумлення. У нашых грамадствах, у Еўропе і ў іншых месцах, свабода многіх групай і асобаў парушаецца. Мы хацелі звярнуць асаблівую ўвагу на сітуацыю ў Беларусі, дзе заканадаўства выкарыстоўваецца як сродак уціску цэркваў, рэлігійных меншасцяў і наогул усіх, хто змагаецца за свае правы.


Гэтыя правы і абавязкі датычацца ўсіх і на ўсіх узроўнях жыцця мусіць падтрымлівацца талерантнасць. Разнастайнасць – наш скарб. Мы ўсе прыкліканыя да дзеяння ў органах улады і ў няўрадавых арганізацыях, у нашых цэрквах, універсітэтах і грамадствах. Мы заклікаем свае цэрквы, супольнасці і краіны далучыцца да нас у нашых перакананнях працаваць дзеля свабоды сумлення.


Няхай Бог свабоды і праўды, Хрыстос, які быў пераследаваныя і вызваляючы Святы Дух натхняць рост свабоды сумлення і талерантнасці ў нашым свеце.


Сусветная Студэнцкая Хрысціянская Федэрацыя (Еўрапейскі рэгіён)

Семінар Lingua Franca

«Свабода сумлення як права чалавека»

Львоў, Украіна 25-30 траўня 2009 г.

 

04.06.2009
вэрсія для друку | на галоўную старонку

Абмеркаваньне

Дадаць каментарый:

   Імя *

* Чырвоным колерам вылучаныя палі, абавязковыя для запаўненьня

   Горад

   E-mail

   URL

Паведамленьне *
Запішыце лічбамі, колькі будзе
сто сорак чатыры +  чатыры = 
   


да пачатку артыкула | на галоўную старонку
Copyright © 2005-2011 Беларускі партал "ЦАРКВА".
Пры капіяваньні эксклюзыўных матэрыялаў сайта пажаданая спасылка.
Меркаваньні аўтараў могуць не супадаць зь меркаваньнем рэдакцыі.
Rating All.BY Џравославный молодежный портал Dubus
Хотите заказать шевроле круз по удивительно низким ценам. . Купить антицеллитную косметику GUAM в интернет-магазине klubkrasoti.ru . металлические стеллажи производитель