Партал Царква
 [Bel] | Rus | Eng | 
беларускі хрысьціянскі партал 18-га Траўня, 2012 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

Синтепон
Промышленный маркетинг. Мультимедийный словарь перевода слов онлайн.
fbkl.ru
вэрсія для друку | абмеркаваць | на галоўную старонку

МАНІТОРЫНГ СМІ: Радыё Свабода: Шынкевіч адказвае Філарэту: “Гэта нейкая містычная справа”

 

«Мне невядома, за што да мяне могуць быць прэтэнзіі за тое, што агучыў відавочны факт — тое, што мітрапаліт напісаў прашэньне пра тое, чаго патрабаваў статут Расейскай праваслаўнай царквы? У чым тут памылка? Мне невядома, адкуль гэта ўсё расьце і чаму. Для мяне гэта нейкая містычная справа», — заявіў Аляксей Шынкевіч у інтэрвію Свабодзе.

 

26 траўня Шынкевіча адправілі ў адстаўку з пасады адказнага прадстаўніка Беларускай праваслаўнай царквы ў справах сувязяў са СМІ.

 

Раней, 25 траўня, Аляксей Шынкевіч заявіў, што Філарэт можа сысьці ў адстаўку: «Паводле Статуту РПЦ любы архірэй, які дасягнуў 75-гадовага ўзросту, абавязаны падаць на імя Патрыярха прашэньне аб сыходзе з пасады на спачын. Патрыярх, з улікам думкі Сьвятога Сыноду, мае права гэтае прашэньне прыняць альбо адхіліць. У бліжэйшыя дні гэтае пытаньне будзе вырашацца на пасяджэньні Сыноду».

 

Шынкевіч падае сваю вэрсію, чаму яго пазбавілі пасады: «Мне зрабілі апэрацыю на сэрца, і я прасіў Мітрапаліта, каб мяне вызвалілі ад такой няпростай пасады. А па-другое, бываюць розныя сытуацыі ў жыцьці. Гэта пасада нялёгкая, тым больш для сьвятара. Яна дабрачынная: я працаваў выключна для карысьці царквы, а ня дзеля заробку».

 

«Пасаду, ад якой архімандрыт Аляксій вызвалены, выключае ўсялякую эксцэнтрычнасьць і прадугледжвае строгую дысцыпліну: зьнешнюю — то бок у стасунках з вышэйшым кіраўніцтвам і з навакольнымі людзьмі, і ўнутраную — накіраваную на самога сябе, на сваё сумленьне і асабістую адказнасьць перад Богам (…) Айцец Аляксій зь цягам часу пачаў успрымаць гэтую адказнасьць як нейкі карт-блянш, як поўную свабоду ў выказваньні сваіх асабістых меркаваньняў з вышыні свайго службовага становішча (…) Мы сталі атрымліваць скаргі ад пішучай браціі і ад дзеячаў тэлебачаньня на тое, што наш адказны вельмі свавольны, зважае на асобы і працуе толькі з тымі, каго абірае на ўласны погляд», — заявіў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт ў інтэрвію Інтэрфаксу.

 

Аляксей Шынкевіч кажа, што ня чуў пра такія выказваньні Філарэта. Шынкевіч адмовіўся пракамэнтаваць іх.

 

Ён дадаў: «Я ўсе гэтыя дзесяць год нёс паслушэнства вельмі адказна, і да мяне з боку мітрапаліта ніколі не было ніякіх прэтэнзій і крытычных заўваг».

 

Архімандрыт Аляксій (Аляксей Шынкевіч) нарадзіўся ў 1956 годзе ў Беларусі. У 1985 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію. З 1992 па 1998 год — галоўны рэдактар газэты Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы «Царкоўнае слова». З 1998 году — прадстаўнік Маскоўскага патрыярха ў горадзе Таронта (Канада). З 2002 году працуе ў Беларускім Экзархаце. У 2005 годзе айцец Аляксій узнагароджаны прэміяй «За духоўнае адраджэньне». Чытае ў багаслоўскіх навучальных установах курс «Асновы праваслаўнай этыкі». Да чэрвеня 2010 году быў адказным прадстаўніком Беларускай праваслаўнай царквы ў справах сувязяў са СМІ.

 

Радыё Свабода

09.06.2010
вэрсія для друку | на галоўную старонку

Абмеркаваньне

Дадаць каментарый:

   Імя *

* Чырвоным колерам вылучаныя палі, абавязковыя для запаўненьня

   Горад

   E-mail

   URL

Паведамленьне *
Запішыце лічбамі, колькі будзе
сто трыццаць два +  чатыры = 
   


да пачатку артыкула | на галоўную старонку
Copyright © 2005-2011 Беларускі партал "ЦАРКВА".
Пры капіяваньні эксклюзыўных матэрыялаў сайта пажаданая спасылка.
Меркаваньні аўтараў могуць не супадаць зь меркаваньнем рэдакцыі.
Rating All.BY Џравославный молодежный портал Dubus
краски Вeckers заказать, beckers декор краски