Камунікэ Змяшанай міжнароднай камісіі па багаслоўскім дыялогу паміж Праваслаўнай Царквой і Рыма-Каталіцкай Царквой, прынятае на 12-м пленарным пасяджэнні. Вена (2010)

Дванаццатая сустрэча Супольнай міжнароднай камісіі па багаслоўскім дыялогу паміж Праваслаўнай і Рыма-Каталіцкай Царквамі адбылася у Вене, Аўстрыя, у горадзе са старажытнай гісторыяй, месце, што з'яўляецца мостам паміж Усходам і Захадам, з багатым на экуменічнае жыццё горадзе. Сустрэчу прыняла гасцінна і ў брацкім духу Рыма-каталіцкая архіядыяцэзія Вены ў Кардынал-Кёніг-Хаўз з 20-га па 27-га верасня 2010 г.

На сустрэчы прысутнічалі дваццаць тры чальцы з каталіцкага боку, некалькі удзельнікаў не змаглі прыехаць. Былі прадстаўленыя, апроч Баўгарскага Патрыярхату, усе Праваслаўныя Цэрквы, у т.л. Усяленскі Патрыярхат, Александрыйскі Патрыярхат, Антыяхійскі Патрыярхат, Ерусалімскі Патрыярхат, Маскоўскі Патрыярхат, Сербскі Патрыярхат, Румынскі Патрыярхат, Грузінскі Патрыярхат, Царква Кіпру, Царква Грэцыі, Царква Польшчы, Царква Албаніі і Царква Чэскіх Земляў і Славакіі.

Працу Камісіі ўзначалілі два сустаршыні: архіепіскап Курт Кох і праф. д-р Мітрапаліт Пергамскі Ян, якім дапамагалі два сакратары: праф. д-р. Мітрапаліт Сасімскі Генадзь (Усяленскі Патрыярхат) і свят. Андрэа Пальм'еры (Папская Рада па спрыянні хрысціянскай еднасці).

На першай пленарнай сесіі ў сераду 22 верасня Камісію цёпла прывіталі Кардынала Вены Хрыстоф Шонбарн і ад імя ўсіх Праваслаўных Цэркваў у Аўстрыі Мітрапаліт Аўстарыйскі Міхаіл (Усяленскі Патрыярхат). Абодва выступоўцы падкрэслілі важнасць таго, што сустрэча адбываецца ў Вене, горадзе, які займае асаблівае месца ў гісторыі ўсяго хрысціянства. Увечары ў Венскай ратушы адбыўся прыём, праведзены мэрам Вены, д-рам Міхаэлем Хёўплем. Сустаршыні абвесцілі, што Ягоная Святасць Папа Бенедыкт XVI падчас сваёй серадовай усеагульнай аўдыенцыі заклікаў да дбайнай малітвы за сустрэчу Камісіі, а таксама яны зачыталі Пасланне да ўдзельнікаў ад Ягонай Усесвятасці Усяленскага Патрыярха Варфаламея. Ад імя Супольнай камісіі сустаршыні накіравалі ліст былому старшыні Папскай Рады па спрыянні хрысціянскай еднасці і былому сустаршыні дыялогу кардыналу Вальтэру Касперу, выразіўшы ў пасланні падзяку і высока ацанілі  ягонае служэнне і надзвычайны ўнёсак.

У чацвер, 23 верасня, у Кардынал-Кёніг-Хаўз адбылася сустрэча Экуменічнай Рады Цэркваў Аўстрыі з чальцамі Супольнай Камісіі. У суботу, 25 верасня, каталіцкія чальцы адправілі еўхарыстычнае набажэнства ў Стэфанздоме ў Вене, за якім прадстаяў Кардынал Хрыстоф Шонбарн, служэнне адбывалася пры прысутнасці праваслаўных удзельнікаў. У сваёй казані Кардынал адзначыў, што "мы маем і нам патрэбны прымат у кананічным сэнсе, але над усім - прымат любові. Усе кананічныя ўладкаванні ў Царкве служаць гэтаму прымату любові (агапэ)". Пасля набажэнства ў двары архіепіскапскага палацу Вены быў арганізаваны прыём.

У нядзелю, 26 сакавіка, праваслаўныя чальцы адслужылі Боскую літургію ў кафедральным Свята-Траецкім саборы Грэцкай Праваслаўнай Мітраполіі Аўстрыі ў Вене, за літургіяй прадстаяў Мітрапаліт Пергамскі Ян, служэнне адбывалася ў прысутнасці каталіцкіх удзельнікаў. Звяртаючыся да прысутных, Мітрапаліт Аўстрыйскі Міхаіл перадаў "вітанні Ўсяленскага Патрыярха Варфаламея і падкрэсліў ролю і ўнёсак Грэцкай Мітраполіі ў гісторыю Вены, як знакамітымі выбітнымі асобамі". Ён таксама адзначыў "шчыльнае супрацоўніцтва паміж праваслаўнымі і каталікамі ў Аўстрыі і ў Вене ў прыватнасці, выражаючы жаданне, каб Гасподняя малітва "няхай усе будуць адно" (Ян 17:21) стала рэчаіснасцю ў пошуку еднасці Ягонай Царквы.

У другой палове дня ўдзельнікі наведалі Цыстэрцыянскае абацтва Гайлігенкруц і прысутнічалі на вячэрнім набажэнстве. Пазней увечары яны наведалі Свята-Мікалаеўскі сабор РПЦ.

У першы дзень сустрэчы, паводле звычаю, каталіцкія і праваслаўныя ўдзельнікі сустракаліся асобна, каб скаардынаваць сваю працу. Праваслаўная сустрэча абмяркоўвала, паміж іншым, няскончаны чарнавы тэкст дакумента, падрыхтаваны летась падчас 11-й пленарнай сесіі на Пафасе, Кіпр, і значная частка часу была адведзеная метадалогіі дыялогу. Каталіцкая сустрэча таксама разглядала чарнавы тэкст падрыхтаванага дакумента, шукаючы асаблівых шляхоў ягонага ўдасканалення, а таксама разважала над метадалагічнымі пытаннямі.

Як было вырашана на 10-й пленарнай сесіі ў Равэне, 2007, тэмай для вывучэння Камісіяй была абраная наступная: "Роля епіскапа Рыму ў супольнасці Царквы ў першым тысячагоддзі", на падставе чарнавога тэксту дакумента, падрыхтаванага Супольным каардынацыйным камітэтам, пасяджэнне якога адбылося ў 2008 г. у Аг'ёс Нікалаос, Крыт, Грэцыя. Падчас сустрэчы ў Вене Камісія працягнула дэталёвае абмеркванне тэксту, якое пачалося на леташняе сесіі ў Пафасе, Кіпр. На дадзеным этапе, Камісія абмяркоўвае гэты тэкст як працоўны дакумент, і было вырашана, што ён мусіць дапрацоўвацца далей. Было вырашана сфармаваць падкамісію, якая пачне разгляд багаслоўскіх і эклезіялагічных аспектаў Прымату ў яго дачыненні да Саборнасці. Падкамісія прадставіць сваю працу Супольнаму каардынацыйнаму камітэту Камісіі, сустрэча якога адбудзецца налета.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі атрымалі жалобную навіну, што Яго Праасвяшчэнства Элеўтэрыё Фарціна, су-сакратар Супольнай Камісіі ад самага ейнага пачатку, спачыў пасля працяглай хваробы, і былі ўзнесеныя малітвы за суппакой ягонае душы.

Сустрэча Супольнай камісіі была адзначаная духам сяброўства і даверлівага супрацоўніцтва. Усе чальцы вельмі станоўча азначылі шчодрую гасціннасць прымаючай Царквы, і з моцным даверам перадалі працяг працы дыялогу малітвам вернікаў.

Вена, Аўстрыя, 26 верасня 2010 г.

Пераклад з ангельскай мовы: партал "Царква" паводле афіцыйнага сайту Ўсяленскага Патрыярхату

Рубрыка: