Зварот да 17-га Пленарнага пасяджэння Папскай Акадэміі сацыяльных навук, прысвечаны свабодзе рэлігіі

 

 

 

Яе Яснавяльможнасці прафесару Марыі-Ганне Глендан

 

 

Старшыні Папскай Акадэміі сацыяльных навук

 

 

Я рады вітаць Вас і членаў Папскай акадэміі сацыяльных навук на вашым сямнаццатым пленарным пасяджэнні на тэму “Універсальныя правы ў свеце разнастайнасці: датычна рэлігійнай свабоды”.

 

Як я ўжо назіраў у многіх выпадках, вытокі заходняй хрысціянскай культуры па-ранейшаму глыбокія, менавіта культура дала жыццё і месца для свабоды рэлігіі і працягвае сілкаваць гарантаваныя Канстытуцыяй свабоду рэлігіі і свабоду веравызнання, якімі многія сёння карыстаюцца. Дзякуючы ў немалой ступені іх сістэматычнага парушэння з боку атэістычных рэжымаў ХХ стагоддзя, гэтыя свабоды былі прызнаныя і замацаваныя міжнароднай супольнасцю ва Ўсеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека ААН. Сёння гэтыя асноўныя правы чалавека зноў апынуліся пад пагрозай з боку поглядаў і ідэалогій, якія перашкаджалі б свабодзе выражэння рэлігіі. Такім чынам, задача па абароне і заахвочванню права на свабоду рэлігіі і свабоду веравызнання павінна быць пастаўленая яшчэ раз у нашы дні. З гэтай прычыны, я ўдзячны Акадэміі за яе ўнёсак у гэтую дыскусію.

Імкненне да праўды і сэнсу, адкрытаць да трансцэндэнтнага глыбока ўпісаныя ў нашу чалавечую прыроду; наша прырода нас заахвочвае даследаваць найбольш важныя для нашага існавання пытанні. Шмат стагоддзяў таму, Тэртуліян ўвёў тэрмін libertas religionis (гл. Apologeticum, 24:6). Ён падкрэсліў, што Богу трэба пакланяцца свабодна, і што недапушчэнне прымусу закладзенае ў самой прыродзе "nec religionis est cogere religionem" (Ad Scapulam, 2:2). Паколькі чалавек мае здольнасць для свабоднага асабістага выбару ў праўдзе, і паколькі Бог чакае ад чалавека вольнага адказу на Ягоны заклік, права на свабоду рэлігіі павінна разглядацца як прыроджанае фундаментальнай годнасці кожнай чалавечай асобы, у адпаведнасці з прыроджанай адкрытасцю чалавечага сэрца да Бога. Насамрэч, аўтэнтычная свабода рэлігіі дазволіць чалавеку дасягнуць самарэалізацыі і, такім чынам, зробіць свой унёсак у агульнае дабро грамадства.

Беручы пад увагу развіццё ў культуры і грамадства, Другі Ватыканскі Сабор прапанаваў абноўлены антрапалагічны падмурак рэлігійнай свабоды. Айцы Сабору сцвердзілі, что ўсе людзі “заахвочаныя прыродай, а таксама звязаныя маральным абавязкам шукаць ісціну, асабліва ісціну рэлігійную” (Dignitatis Humanae, 2). Ісціна робіць нас свабоднымі (гл. Ян 8:32), і ў той жа час яна мусіць быць адшуканай і прынятай вольна. Сабор вельмі асцярожна даў вызначэнне гэтай свабодзе як праву, якое кожная асоба мае па прыродзе, і якое, такім чынам, павінна быць абаронена і ўзгадаванае грамадзянскім правам.

Вядома, кожная дзяржава мае суверэннае права прымаць сваё ўласнае заканадаўства і будзе выказваць рознае стаўленне да рэлігіі ў законе. Так і ёсць, некаторыя дзяржавы дазваляюць шырокую рэлігійную свабоду ў нашым разуменні гэтага слова, у той час як іншыя абмяжоўваюць яго з розных прычынаў, у тым ліку праз недавер да рэлігіі як такой. Святы Пасад працягвае заклікаць да прызнання фундаментальнага права чалавека на свабоду рэлігіі з боку ўсіх дзяржаў, і заклікае іх паважаць, і ў выпадку неабходнасці абараняць, рэлігійныя меншасці, якія, хоць і звязаныя адрознай ад большасці вакол іх верай, імкнуцца жыць са сваімі суграмадзянамі мірна і ў поўнай меры ўдзельнічаць у грамадскім і палітычнам жыцці народа дзеля ўсеагульнай карысці.

Нарэшце, дазвольце мне выказаць шчырую надзею на тое, што вашыя веды ў галіне права, паліталогіі, сацыялогіі і эканомікі будуць сыходзіцца ў гэтыя дні, каб вы натхніліся свежымі ідэямі па гэтым важным пытанні і тым самым прынелі шмат плёну цяпер і ў будучыні. У гэтыя святыя дні, я прыклікаю на вас багацце пасхальнай радасці і міру, і я ахвотна перадаю вам, біскупу Санчэсу Саранда і ўсім іншым членам Акадэміі сваё апостальскае блаславенне.

З Ватыкана, 29 красавіка 2011 г.

Радыё Ватыкана

Папа Рымскі Бенедыкт XVI

Рубрыка: