Лістапад 2010

  1. Цыбуліны, каланіялізм і тутэйшае праваслаўе: рэканструкцыя Барыса-Глебскай царквы ў Наваградку

    Што рабіць паборнікам захавання культурнай спадчыны? Высылаць папоў (а заадно і ўсе 83% свайго народу) у Расею? Заплюшчваць вочы на сапраўды неабгрунтаваныя змены архітэктурнага аблічча і на каланізаванасць нашых культурных узораў? А можа, трэба наладжваць дыялог?

  2. МАНІТОРЫНГ СМІ: КУЛЬТУРА: Дэталь у маштабе помніка. Быць або не?

    Пераменныя і канстанты ў ландшафце Навагрудка Прабавіўшы вольны час між бугуртаў V Навагрудскага фестывалю сярэднявечнай культуры, скіраваўся да аднаго з найцікавейшых помнікаў архітэктуры старадаўняга горада - Барысаглебскай царквы. Як толькі я да яе наблізіўся, мая рука адразу схапілася за фотакамеру: на панадворку старадаўняга храма знаходзіліся... пазалочаныя купалы. Зафіксафаная карцінка патрабавала шмат каментарыяў. Якім стане гэты знакаміты помнік духоўнай спадчыны пасля свайго пераўвасаблення?

  3. МАНІТОРЫНГ СМІ: "Газета для вас": Жыццё як подзвіг служыцеля і воіна Хрыстова Іаана Наўродскага

    Іаан Наўроцкі. Фота канца 50-х гадоў

    Іаан Наўроцкі. Фота канца 50-х гадоў

    Ружаншчына багата на імёны славутых людзей, некаторыя з якіх вядомы далёка за межамі нашай краіны. Але нямала і тых, хто сёння незаслужана забыты ці, больш таго, ніколі не быў заўважаны.

    Сярод апошніх — настаяцель Ружанскай Свята-Петрапаўлаўскай царквы Іаан Наўродскі, дзейнасць якога ў гады Вялікай Айчыннай вайны, не пабаюся такіх гучных слоў, была сапраўдным подзвігам.