Красавік 2012

  1. Пасхальнае пасланне Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

    Узлюбленыя архіпастыры, пастыры, манахі

    і ўсе верныя дзеці Беларускай Праваслаўнай Царквы!

    ХРЫСТОС УВАСКРЭС! САПРАЎДЫ ЎВАСКРЭС!

    Царква Хрыстова цяпер радуецца!

    Народ Божы святкуе!

    Неба і зямля асвятляюцца святлом Хрыстовага Уваскрасення!

    Зусім нядаўна мы малітоўна перажывалі дні смутку. Той, Каго з радасцю сустракаў увесь Іерусалім — “Надзея усіх канцоў зямлі” (Пс. 64: 6), Сын Чалавечы, — быў зганьбаваны і распяты.

  2. Пасхальнае пасланне Усясветнага Патрыярха Варфаламея

    Уваскрасенне Хрыстова, праз якое смерць была знішчана, абвяшчайма ж сярод тых, хто пра яго не ведае, каб і яны маглі саўдзельнічаць ва Ўваскрасенні Ягоным, верыць у Яго і следаваць за Ім. Нашае ж уваскрасенне магчымае толькі тады, калі ім мы служым дзеля ўваскрасення ўсіх нашых братоў і сясцёр. Толькі тады пераможная вестка “Хрыстос увасрос!” будзе дзейнічаць на збаўленне ўсяго чалавецтва. Дай Божа!

  3. МАНІТОРЫНГ СМІ: РАДЫЁ СВАБОДА: Мацкевіч: «Згоду на візыт Папы ў Беларусь трэба атрымліваць у Маскве»

    «Я думаю, што недалёкі той дзень, калі і Папа Рымскі зможа сустрэцца ў Беларусі са сваімі прыхільнікамі. Мы будзем рады бачыць яго. Мы ў гэтым напрамку павінны працаваць і з нашым патрыярхам. Мы вядзем гэтую працу», — заявіў Аляксандар Лукашэнка, сустракаючыся ў аўторак у Менску з апостальскім нунцыем у Беларусі Кляўдыё Гуджэроці. Чаму, нягледзячы на шматлікія заявы беларускага кіраўніцтва цягам многіх гадоў, візыт Папы Рымскага ў Беларусь дагэтуль малаверагодны? Хто выступае супраць прыезду ў Беларусь герарха Каталіцкай царквы?

  4. Дзяржава і Касцёл: словы, справы і маўчанне

    З 13 па 15 лістапада ў Мінску праходзіла канферэнцыя, арганізаваная Хрысціянскім адукацыйным цэнтрам, на тэму: “Праваслаўна-каталіцкі дыялог: хрысціянскія этычныя каштоўнасці як унёсак у сацыяльнае жыццё Еўропы”. За шмат гадоў правядзення падобных канферэнцыяў склад іх удзельнікаў і тэмы для абмеркавання сталі ўжо традыцыйнымі, але кожны раз нехта з запрошаных гасцей становіцца “цвіком праграмы”. Гэтым разам такім “цвіком” стаў, як гэта ў прынцыпе і прадугледжвала спецыфіка тэматыкі – праваслаўна-каталіцкі дыялог, высокі госць з Ватыкана.

  5. МАНІТОРЫНГ СМІ: РАДЫЁ СВАБОДА: Васілевіч: «Царква мусіць выбраць між камфортам і Божым шляхам»

    Сёньня Аляксандар Лукашэнка, прымаючы ў Менску амбасадара Сувэрэннага мальтыйскага ордэну Паўля Фрыдрыха фон Фурхера, заявіў, што каталіцкая царква недапрацоўвае ў наладжваньні адносінаў паміж Беларусьсю і Заходняй Эўропай. Чаму беларуская ўлада ўжо ня першы раз спрабуе зрабіць Ватыкан пасярэднікам у сваіх адносінах з эўрапейскімі сьвецкімі ўладамі? На што разьлічвае Лукашэнка? Як павінны ставіцца рэлігійныя канфэсіі да таго, што адбываецца ў Беларусі? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг, рэдактар інтэрнэт-парталу «Царква» Наталка Васілевіч.

  6. МАНІТОРЫНГ СМІ: ЕЎРАРАДЫЁ: Стральцоў-Карвацкі: «Не задача касцёла — наладжваць палітычныя адносіны»

    Грамадска-палітычны дзеяч адрэагаваў на заяву Аляксандра Лукашэнкі наконт недапрацовак каталіцкай царквы ў наладжванні адносінаў паміж Беларуссю і Еўропай.

    Еўрарадыё: Як бы вы пракаментавалі гэтае выказванне?

  7. Президент А. Лукашенко в очередной раз заявил о своем недовольстве недостаточной активностью Римо-Католической Церкви в налаживании диалога с Западом

    Начиная с визита кардинала Бертоне в 2008 г., белорусский режим, с одной стороны, смягчил отношения с Римо-Католической Церковью в Беларуси, с другой, возложил на нее надежды по налаживанию диалога Беларуси с Западом, который продолжался до событий 19 декабря 2010 г.

  8. Александр Лукашенко встретился с апостольским нунцием в Беларуси Клаудио Гуджеротти и сделал ряд заявлений об отношениях с Римо-Католической Церковью

    10 апреля состоялась встреча Президента Республики Беларусь Александра Лукашенко с апостольским нунцием в Беларуси Клаудио Гуджеротти, во время которой руководитель белорусского государства продолжил поднятую 9 апреля на встрече с представителем Мальтийского ордена тема взаимоотношений с Римо-Католической Церковью.

  9. МАНІТОРЫНГ СМІ: ЕЎРАБЕЛАРУСЬ: Дубянецкая «Царква не павінна выконваць дыпламатычных функцый дзяржавы »

    Наколькі прэтэнзіі беларускага прэзідэнта наконт таго, што Каталіцкая царква “не дапрацоўвае” ў наладжванні стасункаў паміж Беларуссю і Еўропай, абгрунтаваныя і ці па належным адрасе яны накіраваныя?

    Нагадаем, у панядзелак на сустрэчы з паслом Суверэннага Мальтыйскага Ордэна Паўлем Фрыдрыхам фон Фурхерам Аляксандр Лукашэнка выказаў думку, што Каталіцкая царква павінна займаць больш актыўную пазіцыю ў наладжванні стасункаў паміж Беларуссю і Захадам.

Старонкі