Чаму праваслаўныя ідуць хросным ходам на Лінію Сталіна? (Радыё Свабода)
18 і 19 ліпеня пад Заслаўем адбудзецца фэстываль праваслаўнай моладзі. Па блаславеньні мітрапаліта Паўла мерапрыемствы пройдуць на «Лініі Сталіна».
Праваслаўны сьвятар айцец Сергій Гардун лічыць, што гэта ненармальна — праводзіць такія фэстывалі на лініі Сталіна.

Капліца ў імя святога благавернага князя Александра Неўскага, адкрыцё якой плануеца на час фестывалю праваслаўнай моладзі на "Лініі Сталіна", будуецца побач і ў адзіным ансамблі з помнікам аднаму з самых крававых дыктатараў ХХ стагодзя.
З нагоды маючага адбыцца на "Лініі Сталіна" фестывалю моладзі Мінскай епархіі спад. Наталля Васілевіч звярнулася з асабістым лістом да Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла.
Адразу пасля прыбыцця ў Мінск Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл сустрэўся і меў гутарку з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам.У папярэдняй праграме візіту аб сустрэчы на вышэйшым узроўні не паведамлялася.
На афіцыйным сайце Беларускай Праваслаўнай Царквы з'явілася прыблізнае апісанне праграмы маючага адбыцца візіту Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларусь. Візіт адбудзецца з 20 па 22 чэрвеня, пачнецца з Мінска, працягнецца і завершыцца ў Брэсце.
8 чэрвеня 2015 г.адбылося сумеснае пасяджэнне Камісій УПЦ Кіеўскага Патрыярхату і Ўкраінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, дзе прыняты сумесны дакумент, якім вызначаюцца канкрэтныя крокі па аб'яднанню двух праваслаўных юрысдыкцый у адзіную памесную царкву.
9 чэрвеня 2015 г. папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Аляксандра Яшэўскага, да гэтага настаяцеля салезіянскай супольнасці ў Мінску, надаючы яму тытулярную біскупскую кафедру Фурнас Вялікі.
Пасля ўдзелу у Працэсіі Божага Цела ў Мінску Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўзначаліў аналагічную працэсію у Віцебску, якая там адбылася 6 чэрвеня з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана, якую ў гэтым годзе Каталіцкі Касцёл святкаваў 4 чэрвеня.