У Менску:  22:10     Субота, 17-га Траўня, 2008 по-русски | in english   
НАВІГАЦЫЯ  
  Галоўная старонка 
  Гасьцявая кніга 
  Форум 
  Пра сайт 
  Пошук па сайце 

НАВІНЫ  
  Усе навіны 
  Навіны Беларусі 
  Навіны замежжа 

МАТЭРЫЯЛЫ  
  Артыкулы 
  Каментарыі 
  Афіцыйнае 
  Казань 
  Інтэрвію 
  Асобы 
  Бібліятэка 
  Усе 
  Паводле папулярнасці 

НА ФОРУМЕ  


КАТАЛІЦКІЯ НАВІНЫ  

Православный Байнет
Беларуская Праваслаўная Царква
Портал Православный Дом - общение и знакомства. Форум, чат, православная библиотека.
Рыма-каталіцкі Касцёл на Беларусі
Православный сайт КЕЛИЯ






Пра сайт

і яго стваральнікаў

Беларускі інфармацыйны рэсурс аб Царкве і Хрысьціянстве. Гэта самае кароткае, але і самае дакладнае апісаньне гэтага сайту. Што адлюстравана і ў даменным імені churchby.info:
CHURCH - Царква;
BY - Беларусь;
INFO - Інфармацыя.

Мы ставім на мэту даць як мага больш дакладнай і, галоўнае, аб'ектыўнай інфармацыі аб Хрысьціянскай Царкве у розных яе вымярэньнях - нябесным і зямным, дагматычным і практычным, усяленскім і нацыянальным. Гэта сайт пра хрысьціянскую веру, але менавіта з таго пункта гледжаньня, што гэтая вера немагчымая без Царквы, а таму мы павінны шукаць, сьцьвярджаць і ўмацоўваць сваю веру ў Царкве, якая ёсьць Целам Хрыстовым.

Але мы ведаем, што бывае вельмі цяжка прыняць Царкву такой, якая яна ёсьць. Магчыма, гэта такое выпрабаваньне. І тут ёсьць дзьве супрацьлеглыя спакусы - адвярнуцца ад Царквы ці заплюшчыць вочы на рэальнасьць. Таму, каб гэтага пазьбегнуць, будзем прымаць Царкву зь яе праблемамі, не хаваючы іх, прымушаючы сябе шукаць іх вырашэньне - праз роздум, праз веру, праз сьвятасьць, праз Бога.

Наш сайт беларускі. Гэта значыць, што ён будзе канцэнтраваць сваю ўвагу на падзеях і праблемах царкоўнага жыцьця ў Беларусі, тым больш, што мясцовай інфармацыі такога кшталту ня так шмат. Але Царква - гэта, як вядома, зьява ўсяленская, а таму гэта будзе погляд ня толькі ў Беларусь, але і погляд зь Беларусі.

І яшчэ істотная заўвага. Сайт робіцца праваслаўнымі хрысьціянамі, якія паводле кананічнага стану знаходзяцца у Беларускай Праваслаўнай Царкве. Як праваслаўныя, мы бачым Царкву ў Праваслаўі, а таму перш за ўсё нашу ўвагу будзе прыцягваць менавіта гэтая галіна хрысьціянства.
Але нам блізкія і ўсе тыя, хто носіць імя Хрыстовае, хаця б таму, што яго носяць і захоўваюць частку гістарычнай спадчыны і досьведу хрысьціянства. Таму ў полі нашага зроку і іншыя, неправаслаўныя хрысьціяне, аб якіх таксама будзем старацца даваць аб'ектыўную і даставерную інфармацыю.

Каб уся нашая інфармацыя была сапраўды дакладнай і аб'ектыўнай запрашаем усіх, каго хвалюе жыцьцё ў Царкве, да супрацоўніцтва.

Стваральнікі і рэдакцыя сайту:

Archimandrite Anthony of Saint Nicholas Monastery, Beacon, New York.
Раман Абрамчук
E-mail: romannn @ tut.by
Number ICQ:ICQ status 199480185 (Дадаць, Даслаць)
Натальля Васілевіч
Тэлефон:  +375293461493
Адрас e-mail: burbalka @ churchby.info
Нумар ICQ:ICQ status 151578784 (Дадаць, Даслаць)
Copyright © 2005 Беларускі партал "ЦАРКВА".
Пры капіяваньні эксклюзыўных матэрыялаў сайта пажаданая спасылка.
Меркаваньні аўтараў могуць не супадаць зь меркаваньнем рэдакцыі.
Rambler's Top100 Rating All.BY Рейтинг ЧИСТЫЙ ИНТЕРНЕТ - logoSlovo.RU