XI Міжнародныя Кірыла-Мяфодзеўскія Чытаньні: Сацыяльная місія Царквы ў сучасным сьвеце

Аргкамітэт Інстытута тэалогіі імя сьвятых Мяфодзія і Кірыла запрашае Вас узяць удзел у XI Міжнародных Кірыла-Мяфодзеўскіх чытаньнях, якія будуць праводзіцца 24 - 26 траўня 2005 года ў Інстытуце тэалогіі імя сьвв. Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і ў Беларускім універсітэце культуры пры садзейнічаньні Міжнароднага Грамадзкага Аб’яднаньня "Хрысьціянскі Адукацыйны Цэнтар імя сьвв. Мяфодзія и Кирилла". Тэма Чытаньняў: "Сацыяльная місія Царквы ў сучасным сьвеце".
Прадметам навуковага абмеркаваньня зьяўляюцца фундамэнтальныя багаслоўскія і царкоўна-сацыяльныя пытаньні ўзаемадачыненьняў Царквы і дзяржавы; судачыненьне хрысьціянскай этыкі і сьвецкага права; хрысьціянскай этыкі працы; праблемы вайны і міру. Пазначаныя пытаньне не абмежаваныя рамкамі асобных хрысьціянскіх канфэсіяў і дзяржаваў, яны аднолькава актуальныя для Царквы Ххрыстовай як у пачатку трэцяга тысячагодзьдзя, так і ў найблізкай будучыні.

Распарадак працы:

24 траўня, аўторак (15.00 – 15.30) – адкрыцьцё;
24 траўня, аўторак (15.30 – 17.30) – пленарнае пасяджэньне;
25 траўня, серада (10.00 – 17.00) – секцыя «Багаслоўскія і царкоўна-гістарычныя дасьледаваньні»;
25 траўня, серада (10.00 – 17.00) – секцыя «Рэлігійна-філасофскія, рэлігіязнаўчыя і культуралагічныя дасьледаваньні»;
26 траўня, чацьвер (10.00 – 14.00) – секцыя «Багаслоўскія і царкоўна-гістарычныя дасьледаваньні»;
26 траўня, чацьвер (10.30 – 14.00) – секцыя «Рэлігійна-філасофскія, рэлігіязнаўчыя і культуралагічныя дасьледаваньні»;
26 мая, чацьвер (15.00 – 17.00) – Круглы стол «Стаўленьне Царквы да праблемаў вайны і міру».

Акрамя таго:

25 траўня 2005 года (серада) адбудуцца Студэнцкія XI Кірыла-Мяфодзеўскія Чытаньняў.

Тэма: «Руская Праваслаўная Царква ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»

Формы ўдзелу ў працы Чытаньняў:

- выступленьне з пленарным дакладам;

- выступленьне з секцыйным дакладам.

Працягласьць пленарных дакладаў – да 20 хвілінаў, секцыйных – да 10 хвілінаў.

Працоўныя мовы канфэрэнцыі – беларуская, расейская, нямецкая.

Для ўдзелу ў працы Чытаньняў неабходна накіраваць на адрас Аргкамітэту наступныя матэрыялы: заяўку на ўдзел у Чытаньнях, у якой пазначыць:

- прозьвішча, імя, імя па бацьку (цалкам);
- навуковае званьне і ступень;
- вну, кафедру (ці іншае месца працы);
- адрас і кантактны тэлефон;
- форму ўдзелу ў працы Чытаньняў (выступленьне з пленарным дакладам ці секцыйным);
- назву даклада;
- даклад на дыскеце і адзін аддрукаваны асобнік (аб’ёмам да 10 старонак прыслаць да 1.05.2005). Тэкст набіраецца праз 1,5 інтэрвала, захаваць на дыскеце (3,5А) у фармаце RTF.

Апошні тэрмін падачы заявак – 10 траўня 2005 г.

Пасьля заканчэньня Чытаньняў прадугледжваецца выданьне зборніка матэрыялаў.

Адрас Аргкамітэта:

Рэспубліка Беларусь, 220030 г. Мінск, пр. Ф. Скорыны, 24
Інстытут тэалогіі ім. сьвв. Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Аргкамітэт XI Міжнародных Кірыла-Мяфодзеўскіх Чытаньняў
Тэл. +375 (172) 89-11-61; 29-22-55
Факс +375 (172) 29-20-55
E-mail: info@cmc.minsk.by

Крыніца:

Інстытут тэалогіі

Рубрыка: