Дзень Рэфармацыі ў ПК МАЗа 29 кастрычніка
29 кастрычніка ў менскім ПК МАЗа адбудзецца канцэрт, прысвечаны Дню Рэфармацыі. Святкаванне гэтага дню ўжо стала добрай традыцыяй для евангельскіх хрысціян Беларусі.
У папярэдніх канцэртах узялі ўдзел: гурты "Спасение", "Стары Ольса" і "Псалмяры", хор і тэатр царквы "Благадаць Хрыста" (Менск), у 2003 годзе адбылася прэм'ера мюзікла "Залаты Век", у працы над якім узялі ўдзел больша за 60 чалавек з некалькіх евангельскіх дэнаменацый Беларусі.
Гэтым разам гледачу будзе прадстаўленае тэатральна-канцэртная дзея "ГЕРОІ РЭФАРМАЦЫІ", якая распавядзе аб такіх вядомых людзях у нашай гісторыі, як Мікалай Радзівіл Чорны, Сымон Будны, Францыск Скарына і Ян Глебовіч.
Таксама ў канцэрце выступяць "Псалмяры", Антивирус і "Tesaurus".
Дадатковая інфармацыя праз тэлефоны: (029) 646-3376, 754-0007.
Крыніца:
Апошнія навіны
