У САБОР РАСЕЙСКІХ НАВАМУЧАНІКАЎ УКЛЮЧАНЫ ІМЁНЫ ЯШЧЭ 19 ПАДЗВІЖНІКАЎ

На пасяджэнні Святога Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, які праходзіў у аўторак у Маскве быў заслуханы даклад мітрапаліта Круціцкага і Каломенскага Ювеналія, Старшыні Сінадальнай Камісіі па кананізацыі святых, пра матерыялы, які паступілі ў камісію, датычна праслаўлення навамучанікаў і вызнаўцаў Расейскіх, якія пакутавалі ў розных епархіях Рускай Праваслаўнай Царквы.

Святы Сінод пасіанавіў уключыць у Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў Расейскіх XX стагоддзя імёны 19 падзвіжнікаў, пра якіх прадстаўлены матэрыялы, і паведаміць імёны гэтых святых Прадстаяцелям брацкіх Памесных Праваслаўных Цэркваў для ў ключэння іх у святцы.

У Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў Расейскіх XX стагоддзя ўключаны імёны наступных падзвіжнікаў:

ад Екацерынбургскай епархіі: святара Ўладзімера (Халадакоўскага; 1895 — 13 жніўня 1937), святара Сергія (Увіцкага; 1881 — 12 сакавіка 1932);

ад Казанскай епархіі: святара Міхаіла (Вацякова; 1881 — 18 чэрвеня 1931);

ад Маскоўскай епархіі: епіскапа Каломенскага Феодосія (Ганіцкага; 1860 — 3 мая 1937), протаіерэя Мікалая (Парецкага; 1865 — 27 ліпеня 1933), протаіерэя Аляксія (Знаменскага; 1882 — 2 августа 1938), протаіерэя Аляксандра (Русінова; 1878 — 31 студзеня 1938), протаіерэя Паўла (Касмінкова; 1875 — 2 сакавіка 1938), святара Сергія (Арлова; 1888 — 21 снежня 1937), протадыякана Аляксія (Драздова; 1883 — 14 ліпеня 1942), паслушніцы Таццяны (Чакмазавай; 1881 — 11 кастрычніка 1942), паслушніцы Аляксандры (Хварасцяннікавай; 1886 — 30 верасня 1943), Іаана (Дзямідава; 1863 — 20 снежня 1937), Іаана (Дзямідава; 1907 — 13 ліпеня 1944);

ад Разанскай епархіі: протаіерэя Міхаіла (Віктарава; 1871 — 11 красавіка 1933), протаіерэя Леаніда (Віктарава; 1891 — 10 студзеня 1938);

ад Увядзенскай Опцінай пустыні: іераманаха Рафаіла (Шейчанка; 1891 — 19 чэрвеня 1957);

ад Сімбірскай епархіі: протаіерэя Іаана (Ільінскага; 1846 — 14 (27) верасня 1918), святара Мікалая (Пакроўскага; 1864 — 18 сакавіка 1919).

Крыніца:

Официальный сайт Русской Православной Церкви

Рубрыка: