Партал Царква
 [Bel] | Rus | Eng | 
беларускі хрысьціянскі партал 8-га Верасьня, 2008 г.

Прэзентацыя брашуры “Маніторынг парушэння правоў хрысціянаў у Беларусі ў 2006 г.”

18 красавіка а 13-00 на Ўправе БНФ Хрысціянскі праваабарончы дом правёў прэзентацыю брашуры “Маніторынг парушэння правоў хрысціянаў у Беларусі ў 2006 г.”. Зборнік аб’яднаў размаітыя факты, звязаныя як з парушэннем рэлігійных правоў у дачыненні да хрысціянскіх цэркваў, асобных хрысціян з боку дзяржаўных органаў, а таксама выпадкі экстрэмізму ў дачыненні да хрысціянскіх культавых будынкаў і унутрыцаркоўнага ціску (што наўпрост не звязана з парушэннем правоў). На прэзентацыі выступілі вядомыя праваабаронцы ў галіне рэлігіі, грамадскія дзеячы і палітыкі-хрысціяне: С.Луканін (юрыст царквы “Новае жыццё”), В. Трыгубовіч (грамадская ініцыятыва “За свабоднае веравызнанне), Э.Сабіла (баптысцкі пастар, які ў савецкі час быў зняволены за рэлігійныя перакананні і царкву якога пазбавілі рэгістрацыі), В.Рымашэўскі (адзін з лідэраў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі). Выступоўцы адзначалі, што пры сучасным палітычным рэжыме, ува ўмовах дзеяння Закону “Аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыяй” 2002 г., злоўжыванняў службовымі паўнамоцтвамі з боку дзяржаўных чыноўнікаў, адзіная магчымасць супрацьстаяць ціску на рэлігійныя арганізацыі – гэта міжхрысціянская салідарнасць.

Крыніца:
ЦАРКВА
НАШ КАМЕНТАРЫЙ >>>

Апошнія навіны:



Беларусь |  Усе навіны |  Замежжа
Copyright © 2005 Беларускі партал "ЦАРКВА".
Пры капіяваньні эксклюзыўных матэрыялаў сайта пажаданая спасылка.
Меркаваньні аўтараў могуць не супадаць зь меркаваньнем рэдакцыі.
Rambler's Top100 Rating All.BY Рейтинг ЧИСТЫЙ ИНТЕРНЕТ - logoSlovo.RU