У Віцебску мае адкрыцца праваслаўная семінарыя

На пасяджэнні Святога Сінода РПЦ, якое адбылося 21 жніўня 2007 г. у патрыяршай рэзідэнцыі ў Чыстым завулку ў Маскве, быў заслуханы рапарт мітр. Мінскага і Слуцкага Філарэта пра пераўтварэнне багаслоўска-пастырскага аддзялення Віцебскай Духоўнай Вучэльні ў Віцебскую Духоўную Семінарыю з захаваннем Віцебскай Духоўнай Вучэльні і перанясенні яе ў г. Орша Віцебскай вобласці. У выніку абмеркавання была прынятая наступная пастанова: "Блаславіць павелічэнне тэрміну навучання на багаслоўска-пастырскім аддзяленні Віцебскай Духоўнай Вучэльні да 4-х год паводле старой семінарскай праграме і ў далейшым паводле вынікаў першага выпуску чатырохгадовага курсу разгледзіць пытанне пра магчымасць павелічэння тэрміну навучання да 5-ці год і пераўтварэння Вучэльні ў Семінарыю".

Нагадаем, што на дадзены момант у Беларусі існуе адна праваслаўная семінарыя - Мінская Духоўная Семінарыя ў Жыровічах, якая зьяўляецца галоўным цэнтрам падрыхтоўкі і адукацыі будучых свяшчэннаслужыцеляў у Беларусі - на дзённым аддзяленні ў МінДС навучаецца каля 180 чалавек, прыкладна столькі ж навучэнцаў праходзяць падрыхтоўку на завочным аддзяленні (тут могуць навучацца толькі асобы ў свяшчэнным сане).

Віцебская епархія, якую ўзначальвае арх. Дзімітрый, з'яўляецца адной з найбуйнейшых у Беларусі (пасля Мінскай, Брэсцкай і Пінскай).

Гл. журнал № 81

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: