|
Арцыбіскуп Мітрапаліт Менска‑Магілёўскі з нагоды сьвята Пасхі Хрыстовай ад імя духавенства і вернікаў Каталіцкага Касьцёлу на Беларусі накіраваў віншаваньні Патрыярху Маскоўскаму і Ўсяе Русі Аляксію ІІ, Патрыяршаму Экзарху Ўсяе Беларусі Мітрапаліту Менскаму і Слуцкаму Філарэту, япіскапам Рускай Праваслаўнай Царквы.
У сваім лісьце да Аляксія ІІ Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў Патрыярха «са сьветлай і збаўчай урачыстасьцю Ўваскрэсеньня Госпада» традыцыйным воклічам: «Хрыстос уваскрос!».
«Няхай Уваскрослы Госпад праз Вашае самаадданае служэньне Царкве Хрыстовай умацуе на нашай зямлі найвялікшы дар Бога, якім зьяўляецца жыцьцё&hellіp;», — пажадаў арцыбіскуп Кандрусевіч.
Да ўсех праваслаўных вернікаў Тадэвуш Кандрусевіч звярнўся з наступным віншаваньнем:
Глыбокапаважаныя праваслаўныя браты і сёстры! Гэтым поўным радасці і надзеі воклічам вітаю ўсіх вас і віншую са святам святаў — Пасхай Хрыстовай.
Урачыстасць Уваскрэсення Хрыста — гэта свята жыцця, бо Ісус перамог смерць. Гэта свята ласкі, бо Збаўца перамог грэх. Гэта таксама свята надзеі, бо Змёртвыхпаўстанне Хрыста з’яўляецца гарантыяй нашага ўваскрашэння. Будучы збаўленымі ў надзеі (пар. Рым 8, 24), мы пакліканыя да вечнага жыцця, якое адкрывае нам праўда Уваскрэсення — смерці больш няма.
Укрыжаваны і Уваскрослы Хрыстос прыходзіць у нашае жыццё, каб яго перамяніць моцай свайго ўваскрэсення, таму нам неабходна кожны дзень уваскрасаць
Ад усяго сэрца жадаю вам сустрэчы з жывым Хрыстом Уваскрослым, каб Ён быў вашай моцай у змаганнях з небяспечнымі выклікамі нашага часу і дапамог надзеі перамагчы адчай, любові перамагчы нянавісць, міласэрнасці перамагчы абыякавасць, каб на хрысціянскіх каштоўнасцях будаваць у нашай Айчыне цывілізацыю жыцця.
Жадаю велікоднай радасці, шчасця і Хрыстовага супакою ўсім вам.
Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!
|