Новы епіскап БАПЦ Святаслаў (Лонгін)

Афіцыйны сайт Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы паведамляе, што 11 траўня 2008 г., у дзень Жанчын-Міраносіц, у кафедральным саборы ў гонар свц. Кірылы Тураскага (Бруклін, Ню-Ёрк, ЗША) адбылася хіратонія архімандрыта БАПЦ Святаслава (Лонгіна) у епіскапа Наваградскага і Паўночна-Амерыканскага БАПЦ. Хіратонію здзейснілі архіепіскап Аляксандар (Быкавец) Дэтройцкі і Ўманскі (з 1993 г. УПЦ Кіеўскага Патрыярхату, да 1973 г. - святар афгэбургскай саборнапраўлнай Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, з 1973 г. па 1993 г. - прыналежаў да УАПЦ саборнапраўнай пад кір. еп. Аргенціскага Аляксея (Піліпенкі), т.зв. "група Піліпенкі"), епіскап Паісій (Дмахоўскі) Барыспальскі (з к. 2006 г. па 13.05.2008 г. - епіскап Барыспальскі УПЦ Кіеўскага Патрыярхату, кіраўнік Вікарыяцтва УПЦ Кіеўскага Патрыярхату ў ЗША і Канадзе, сінодам УПЦ Кіеўскага Патрыярхату 13.05.2008 г. звольнены на супакой) і епіскап Макарый (?) Хьюстанскі і Тэхаскі (епархія Хьюстана і Тэхаса Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў юрысдыкцыі УПЦ Кіеўскага Патрыярхату).

Епіскап Святаслаў (Лонгін) тытулярны Наваградскі і Паўночна-Амерыканскі БАПЦ на дадзены момант з'яўляецца другім епіскапам, якія прэтэндуе на тое, што займае кафедру на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Іншы епіскап - Васіль (Касцюк) Бруклінскі і Баранавіцкі, які пражывае ў г. Пінску, заяўляе пра сваю прыналежнасць да Беларускага грэка-праваслаўнага руху, які паводле ягоных словаў з'яўляецца рухам за Канстанцінопальскі Патрыярхат, аднак самім Канстанцінопальскім Патрыярхатам не прызнаецца.

Варта адзначыць, што БАПЦ у Паўночнай Амерыцы, якая пасля смерці мітр. Ізяслава (Бруцкага) засталася без епіскапа, пайшла на супрацоўніцтва з юрысдыкцыямі, прыналежнымі да Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату. Тым часам, у Паўночнай Амерыцы існуюць беларускія прыходы, што прыналежаць да Канстанцінопальскага Патрыярхату

Паглядзець фотаздымкі і відэа з хіратоніі можна на старонцы Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: