Партал Царква
 [Bel] | Rus | Eng | 
беларускі хрысьціянскі партал 21-га Лістапада, 2008 г.

Выстаўка, прысвечаная князю Канстанціну Астрожскаму

9 жніўня, у першы дзень свята Супрасльскай іконы Багародзіцы, у дзядзінцы Супрасльскай лаўры, была адкрыта выстаўка, прысвечаная князю Канстанціну Васілю Астрожскаму, а ў чарговы дзень свята, 10 жніўня, была ўстаноўлена — выкананая ў беларускіх майстэрнях — мемарыяльная дошка яму. У панядзелак, 11 жніўня, адбылася навуковая канферэнцыя, прысвечаная дасягненням князя — пра яе будзе адмысловы матэрыял. А вось пра выстаўку, якая на сарака карцінах паказвае род Астрожскіх і сёлетняе яго ўшанаванне ў Беларусі, папрасіў я расказаць яе галоўнага арганізатара ды — у шырокім кантэксце — пачынальніка многіх іншых асветных мерапрыемстваў, старшыню Фонда імя Канстанціна Астрожскага Анну Радзюкевіч:

 

 

— Наш фонд мае сваім патронам князя Астрожскага, сёлета мінае 400-я гадавіна ягонай смерці, а гэта нагода для папулярызацыі ведаў пра яго. Я ўжо многа разоў была на Беларусі, шмат разоў у Астрогу, а там менавіта захавалася найбольш слядоў з жыцця князёў Астрожскіх, тады не было мне так складана зрабіць такую выстаўку. Фотаздымкаў у мяне назбіраліся сотні, а выбірала я такія, якія распавядалі б пра род Астрожскіх.

 

 

Крыніца:
nn.by / газэта «Ніва», Беласток

Апошнія навіны:



Беларусь |  Усе навіны |  Замежжа
Copyright © 2005 Беларускі партал "ЦАРКВА".
Пры капіяваньні эксклюзыўных матэрыялаў сайта пажаданая спасылка.
Меркаваньні аўтараў могуць не супадаць зь меркаваньнем рэдакцыі.
Rambler's Top100 Rating All.BY Рейтинг ЧИСТЫЙ ИНТЕРНЕТ - logoSlovo.RU