Партал Царква
 [Bel] | Rus | Eng | 
беларускі хрысьціянскі партал 5-га Сьнежня, 2008 г.

Апостальскі візытатар каталікоў усходняга абраду на эміграцыі Аляксандар Надсан наведае Беларусь

Апостальскі візытатар каталікоў усходняга абраду на эміграцыі Аляксандар Надсан наведае Беларусь напрыканцы лістапада бягучага году. У межах візыту таксама мае быць прэзэнтаваная кніга да 50-годдзя святарскага служэння.

Візыт айца Аляксандра Надсана плянавана адбудзецца з 23 па 30 лістапада бягучага году. Пра гэта нашаму радыё паведаміла кіраўніца беларуска грэка-каталіцкай духовай бібліятэкі Ірына Дубянецкая.

Як адзначыла Дубянецкая, у часе візіту плянавана мае адбыцца прэзэнтацыя кнігі пад назвай “Сонца Тваё не закоціцца і месяц Твой не схаваецца”, што прысвечана сёлетняму пяцідзесятаму юбілею святарскага служэння айца Аляксандра Надсана.

Нагадаем, Аляксандар Надсан – апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў усходняга абраду - нарадзіўся 8 верасня 1926 году ў Гарадзеі. Пад час нямецкай акупацыі вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі ў Нясьвіжы. Скончыў курсы кіраўнікоў Саюзу Беларускай Моладзі ў Альбэртыне, менскай афіцэрскую школу БКА. З 1946 г. жыве у Вялікай Брытаніі. З 1971 г. - дырэктар бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лондане.

Ігар Олін, Радыё Рацыя, Мінск

Крыніца:
Наша Ніва

Апошнія навіны:



Беларусь |  Усе навіны |  Замежжа
Copyright © 2005 Беларускі партал "ЦАРКВА".
Пры капіяваньні эксклюзыўных матэрыялаў сайта пажаданая спасылка.
Меркаваньні аўтараў могуць не супадаць зь меркаваньнем рэдакцыі.
Rambler's Top100 Rating All.BY Рейтинг ЧИСТЫЙ ИНТЕРНЕТ - logoSlovo.RU