Партал Царква
 [Bel] | Rus | Eng | 
беларускі хрысьціянскі партал 5-га Сьнежня, 2008 г.

Сустрэча Сіндэсмаса на тэму "Ажыццяўленне саборнасці ў нашым жыцці" ў Астуні (Італія)

8-12 кастрычніка ў экуменічнай манаскай супольнасці Бозэ ў Астуні (Італія) прайшла сустрэча Сусветнага брацтва праваслаўнай моладзі "Сіндэсмас" на тэму "Ажыццяўленне саборнасці ў нашым жыцці". У мерапрыемстве прынялі ўдзел праваслаўныя з Грэцыі, Францыі, Беларусі, Фінляндыі, а таксама браты і сёстры манаскай супольнасці Бозэ. Удзельнікі семінара абмяркоўвалі разнастайныя акутальныя пытанні хрысціянскага жыцця, а таксама разам з братамі супольнасці Астуні працавалі ў манастыры. Яны таксама наведалі гор. Бары, дзе знаходзяцца мошчы свц. Мікалая Цудатворцы.

 

Сіндэсмас - Сусветнае брацтва праваслаўнай моладзі, заснаванае ў Парыжы ў 1953 г. Галоўнай мэтай арганізацыі стала ўмацаванне міжправаслаўных кантактаў і супрацоўніцтва паміж праваслаўнымі рухамі, а таксама багаслоўскімі школамі. На дадзены момант у Сіндэсмасе 121 членская арганізацыя з 43 краінаў. Генеральны сакратарыят Брацтва знаходзіцца ў Афінах.

З Беларусі ў Брацтва ўваходзяць тры арганізацыі - Брацтва св. мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія Віленскіх у гор. Мінску, Мінскія Духоўныя Школы і Інстытут тэалогіі Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта. Беларусь уваходзіць у Цэнтральна-Еўрапейскі рэгіён Сіндэсмаса разас з Літвой, Польшчай, Славакіяй, Чэхіяй, рэгіянальным прадстаўнікм Сіндэсмаса ў якім з'яўляецца Наталля Васілевіч (Беларусь). 31 студзеня - 3 лютага ў Грэцыі мае адбыцца Генеральная Асамблея Сіндэсмаса з тэмай: "На шляху да саборнасці".

 

Афіцыйная старонка Сіндэсмаса - http://syndesmos.org

 

Крыніца:
ЦАРКВА

Апошнія навіны:



Беларусь |  Усе навіны |  Замежжа
Copyright © 2005 Беларускі партал "ЦАРКВА".
Пры капіяваньні эксклюзыўных матэрыялаў сайта пажаданая спасылка.
Меркаваньні аўтараў могуць не супадаць зь меркаваньнем рэдакцыі.
Rambler's Top100 Rating All.BY Рейтинг ЧИСТЫЙ ИНТЕРНЕТ - logoSlovo.RU