Сёння Еўрапейскі Парламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі, надаўшы ўвагу свабодзе сумлення

Як паведамляе  афіцыйны сайт Еўрапейскага Парламенту, у дадзенай рэзалюцыі, прынятай 15 студзеня 2009 г. у Страсбургу, члены парламенту настойваюць на пяці ўмовах для паляпшэння стасункаў паміж Беларуссю і ЕЗ. ЕП асаблівую ўвагу звяртае на вызваленне палітычных вязняў, свабоду сродкаў масавай інфармацы, няўрадавых арганізацый і палітычных асацыяцый.

Для таго, каб палепшыць стасункі паміж ЕЗ, Еўрапарламент вызначае пяць умоваў у рэзалюцыі, прынятай 551 голасам за, 15 супраць і 13 устрымаўшыхся. Паводле членаў ЕП Беларусь мусіць:

(1) заставацца краінай без палітычных вязняў;

(2) гарантаваць свабоду сродкаў масавай інфармацыі:

(3) працягваць супрацоўніцтва з АБСЕ па рэфармаванні выбарчага заканадаўства;

(4) палепшыць умовы для працы няўрадавых арганізацый;

(5) гарантаваць свабоду сходаў і палітычных асацыяцый.

У кастрычніку 2008 г. Рада прыняла рашэнне аб прыпыненні візавых абмежаванняў, накладзеных на пэўных афіцыйных асобаў Беларусі, за выключэньнем тых, хто датычны да палітычных зьнікненьняў у 1999-2000 гадах, а таксама да старшыні ЦВК.

У п.17 Рэзалюцыі Еўрапейскі Парламент заклікае "беларускія ўлады да павагі свабоды сумлення; асуджае той факт, што неаднаразова Еўрапейскія грамадзяне, у тым ліку святары, высылаюцца з Беларусі, што супярэчыць працэсу пошуку ўзаемаразумення з Еўрапейскім Звязам.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: