Згарэла храмавое памяшканне праваслаўнага прыходу ў в. Каралёў Стан
У ноч з 6-га на 7-га сакавіка ў в. Каралёў Стан недалёка ад Мінска па Маскоўскай шашы згарэў дашчэнту прыходскі дом, у якім таксама знаходзілася і храмавае памяшканне Крыжаўздзвіжанскага прыходу.
Нагадаем, што менавіта ў гэтай вёсцы 21 студзеня 2002 г. малалетнія сатаністы падпалілі храм у гонар Крыжаўздзвіжання, які згарэў дашчэнту. Новы настаяцель прыхода а. Аляксандар Гарбуноў пачаў узнаўленне храма, дзякуючы намаганням прыходу ўдалося збудаваць прыходскі дом і практычна завершыць і будаўніцтва храма. Да гэтага дня богаслужэнні адбываліся ў спецыяльна прызначаным памяшканні прыходскага дому.
Імаверна, што прычынай узгарання стаў падпал.
Ахвотных памагчы прыходу ў ліквідацыі наступстваў пажару просьба звяртацца на емэйл burbalka(сабака)churchby.info.
Крыніца:
Апошнія навіны
