Неафіцыйная сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі адбылася ў Сочы 25 сакавіка

Як паведамляе афіцыйны сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 25 сакавіка, напярэдадні Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы, які адкрыўся ў Мінску 26 сакавіка, у Сочы адбылася сустрэча Главы Беларускай дзяржавы з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.

Якія пытанні абмяркоўваліся цягам сустрэчы не паведамляецца, яна адбывалася ў нефармальнай абстаноўцы, а ейным вынікам стала дамоўленасць аб будучай афіцыйнай сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнкі і Патрыярха Кірыла, якая мае адбыцца ў бліжэйшы час.

Як раней паведамляў наш партал са спасылкай на крыніцы ў Беларускім Экзархаце, афіцыйны візіт Патрыярха Кірыла ў Беларусь чакаецца ў верасьні 2009 г.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: