Патрыярх Кірыл прыме Прэзідэнта Лукашэнку 10 красавіка ў Маскве

Як паведамляе Прэс-служба Маскоўскай Патрыярхіі

За двы тыдні да гэтага, 25 сакавіка, напярэдадні пасяджэння Сінода БПЦ, у рамках свайго візіта ў Сочы, Прэзідэнт А,Лукашэнка ўжо сустракаўся з Патрыярхам Кірылам у нефармальнай абстаноўцы http://churchby.info/bel/news/2009/03/27-1, было дамоўлена правесці афіцыйную сустрэчу Главы Беларускай дзяржавы і Прадстаяцеля РПЦ.

На пасяджэнні Сінода 27 сакавіка Мітрапаліт Філарэт, выступаючы перад Прэзідэнтам А.Лукашэнкам, адзначыў, што маецца дамоўленасць паміж двума іерархамі аб візіце Патрыярха Кірыла ў Беларусь, якія, як паведамляюць крыніцы ў Беларускім Экзархаце, мае адбыцца ў верасні 2009 г.

Блізі да Патрыярха Кірыла аналітык К.Фралоў у сваім блогу http://kirillfrolov.livejournal.com/532363.html сцвярджае, што асноўнай тэмай сустрэчы стане геапалітыка, Патрыярх Кірыл будзе ўпэўніваць А.Лукашэнка "не ісці ў "секулярна-таталітарнае" "Ўсходняе партнёрства" з ЕЗ". Падставаў сцвярджаць, што перспектыва такога абмеркавання насамрэч актуальная, пакуль няма, аднак варта адзначыць, што кола пытанняў, якія будуць абмяркоўвацца двума бакамі, не абвяшчаецца.

 

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: