Рыхтуецца кананізацыя Лявонція (Карповіча), Віленскага архімандрыта

Як паведамляецца ў журнале №115 пасяджэння Святога Сіноду БПЦ ад 15.12.2009 г., на пасяджэнні Сіноду было разгледжанае пытанне аб узнаўленні царкоўнага шанавання прападобнага Лявонція (Карповіча), Віленскага архімадрыта. Лявонцій (Лонгін Карповіч) быў тыпографам і карэктарам выданняў Мялеція Сматрыцкага, выступаў супраць гвалтоўнага распаўсюду уніі, за што быў увязнены і два гады правёў у кайданах. Ён быў адным з кандыдатаў на епіскапства, у якое яго мусіў узвесці Ерусалімскі Патрыярх, аднак, з-за цяжкай хваробы, архімандрыт Лявонцій не змог паехаць у Кіеў на хіратонію. Мошчы прападобнага заставаліся нятленнымі. У Вялікім княстве Літоўскім Лявонція, віленскага архімандрыта, уважалі за святога. І ў нашы дні на некаторых прыходах імя Лявонція памінаецца ў шэрагу беларускіх святых. Існуюць і іконы св. Лявонція. Аднак агульнацаркоўнага шанавання не назіраецца.

У 2005 г. Сінод БПЦ даручыў святару Сяргею Гардуну правесці даследаванне жыццёвага шляху Лявонція Карповіча, вынікі якога святар прадставіў у камісію па кананізацыі.

Сінод БПЦ, заслухаўшы справаздачу па гэтым пытанні, пастанавіў даручыць камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы падрыхтоўку праекта "Дзеяў", "Жыція", трапара і кандака, а таксама напісанне іконы прападобнага Лявонція, архімандрыта Віленскага, вызнаўцы - для наступнага Акту кананізацыі яго як мясцова шанаванага святога ў чыне прападобных.

Жыццяпіс Лявонція (Карповіча), Віленскага архімандрыта

 

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: