У Рагачоўскім раёне згарэла драўляная царква

Пажарам знішчана старажытная царква святога Мікалая Цудатворцы ў вёсцы Стары Крыўск Рагачоўскага раёна, паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, паведамляе БелаПАН.

Пад раніцу 5 студзеня мясцовыя жыхары заўважылі дым, што ішоў з храма, і выклікалі пажарных. Ратавальнікі прыехалі аператыўна, але выратаваць ад агню драўляны будынак ужо не ўдалося.

На пажары ніхто не загінуў, яго прычыны высвятляюцца. У МНС адзначылі, што царква была пабудаваная ў 1852 годзе. Але у даведніку "Храмы і прыходы" царква датаваная 1918 г.

У пракуратуры выказваюць здагадку, што гэта быў падпал.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: