Партал Царква
 [Bel] | Rus | Eng | 
беларускі хрысьціянскі партал 22-га Траўня, 2012 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

Архімандрыт Веніямін (Тупека) будзе епіскапам Барысаўскім

Пастановай Свяцейшага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, пасяджэнне якога прайшло 5 сакавіка ў Маскве, намесьнік Благавешчанскага манастыра ў Лядах архімандрыт Веніямін (Тупека) абраны вікарыем Мінскай епархіі з тытулам Барысаўскі. Нарачэнне і хіратонію ў епіскапскі сан вырашана правесці ў Маскве.

Архімандрыт Веніямін, у свеце Віталь Іванавіч Тупека, нарадзіўся ў 1968 г. ў г. Лунінцы Брэсцкай вобл. Пасля заканчэння ў 1992 г. Беларускага дзяржаўнага універсітэта паступіў у Мінскую духоўную семінарыю, якую скончыў у 1996 г. з ступенню бакалаўра багаслоўя. У 1999 годзе скончыў Мінскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя.

У 2009 годзе быў дэлегатам на Памесным Саборы Рускай Праваслаўнай Царквы ад манашаствуючых  Мінскай епархіі. З'яўляецца выкладчыкам маральнага багаслоўя ў Мінскай духоўнай семінарыі.

 

Фота minds.by

 

 

 

 

 

 

Крыніца:
ЦАРКВА

Апошнія навіны:



Беларусь |  Усе навіны |  Замежжа
Copyright © 2005 Беларускі партал "ЦАРКВА".
Пры капіяваньні эксклюзыўных матэрыялаў сайта пажаданая спасылка.
Меркаваньні аўтараў могуць не супадаць зь меркаваньнем рэдакцыі.
Rating All.BY Џравославный молодежный портал Dubus
37 funny quotes about life Is The.