Святочныя паслання Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі ўпершыню надрукаваныя на двух мовах

Прыходы Беларускай Праваслаўнай Царквы атрымалі традыцыйныя буклеты з Пасхальными пасланнями Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта, якія павінны чытацца падчас святочных набажэнстваў. Упершыню буклет з патрыяршым пасланнем змяшчае тэкст не толькі на рускай, але і на беларускай мове.

У той жа час цяперашняе велікоднае пасланне беларускага прадстаяцеля Праваслаўнай Царквы, насуперак шматгадовай традыцыі, надрукаваны толькі на рускай мове. Беларускі варыянт паслання, - хоць такой існуе і апублікаваны на афіцыйным сайце БПЦ, - не рассылаецца, як і на апошняе Раство, што супала са значным паляпшэннем якасці афармлення буклета. Як бачна, кіраўніцтва Беларускага Экзархата вырашыла зэканоміць на роднай мове большай часткі сваёй паствы.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: