Сербская Праваслаўная Царква кананізавала Юстына Паповіча

Як паведамляецца ў надзвычайным камунікэ Архіярэйскага сабору Сербскага Патрыярхату, змешчаным на афіцыйным сайце Сербскай Праваслаўнай Царквы, на сваім пасяджэнні 29 красавіка 2010 г. Архіярэйскі сабор адзінагалосна прыняў рэкамендацыі ўпаўнаважаных епархіяльных епіскапаў і ўвёў у дыптыхі святых Праваслаўнай Царквы імёны шчаслівай памяці архімандрыта Юстына Паповіча, старца манастыра Чэлле каля Валева (1894-1979), цяпер - прападобнага Юстына Чэльскага, а таксама Сімяона Паповіча, настаяцеля манастыра Дайбабе каля Падгорыцы (1854-1941), цяпер - прападобнага Сімяона Дайбабскага.

Памяць прап. Юстына будзе адзначацца 1 чэрвеня паводле юліянскага календара (14 чэрвеня паврдле грыгарыянскага), а памяць прап. Сімяона - 19 сакавіка паводле юліянскага календара (1 красавіка паводле грыгарыянскага).

Чын кананізацыі адбудзецца ў нядзелю, 2 траўня ў каефдральным саборы св. Савы.

Як мясцовашанаваны святы Юстын Паповіч быў кананізаваны яшчэ ў 1993 г.

Багаслоў і духоўнік, св. Юстын быў вядомы сваімі даследаванні па дагматыцы праваслаўнай Царквы, а таксама выступленнямі супраць экуменізму, які святар называў "пан-ерассю". Праслаўленне яго як Чэльскага і прападобнага, аднак, указвае, што ў першую чаргу, увага надавалася ягонай дзейнасць як духоўніка і манаха. Тым не менш, безумоўна, кананізацыя архім. Юстына можа быць успрынятая ідэолагамі барацьбы з экуменізмам як падтрымка іх дзейнасці. Трэба адзначыць, што Сербская Праваслаўная Царква актыўна ўключана ў экуменічны дыялог і займае актыўную пазіцыю ў Сусветнай Радзе Цэркваў і Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: