Партал Царква
 [Bel] | Rus | Eng | 
беларускі хрысьціянскі партал 4-га Лютага, 2012 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

Праваслаўная вячэрня з блаславеннем хлябоў сабрала на Кірхентагу 20 тыс. чал.

12-16 траўня ў Мюнхене адбываецца ІІ Экуменічны Кірхентаг - фестываль, у якім прымаюць удзел хрысціяне розных канфесій з усяго свету. У гэты раз Кірхентаг адзначаецца шырокім удзелам праваслаўных, самым яркім момантам, бадай, і усяго фестываля стала праваслаўная вячэрня з артакласіяй (блаславеннем хлябоў), на якую сабралася больш за 20 тыс. хрысціян розных канфесій. Вячэрня адбылася 15 траўня і прадстаяў на ёй архіепіскап Германскі Аўгусцін (Канстанцінопальскі Патрыярхат) у саслужэнні архім. Эммануэля Сфіяткаса (Берлін), архім. Петэра Клітча, прот. Мірчы Басараба і свят. Тамаза Ламідзэ (Мюнхен). За вячэрняй спявалі Візантыйскі хор Грэчаскай кансерваторыі, хор Рускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату, хор Сербскай Праваслаўнай Царквы св. Яна Ўладзіміра, хор Св. Андрэя Румынскай Праваслаўнай Царквы, а таксама хор копцка-праваслаўнай Супольнасці (усе з Мюнхена).

Артакласія (ἀρτοκλασία) - хлебапраламленне, адмысловы чын, які здзяйсняецца паводле Ерусаліскага статуту на ўсяночным чуванні. Блаславёны хлеб, а таксама вада і віно раздаваліся ўсім удзельнікам богаслужэння. Вялікія боханы хлеба, адмыслова спечаныя для артакласіі, у кошыках разносіліся паміж сталамі, і разламваліся на кавалкі.

Фота: Getty Images/Getty

Фота: ddp. Пратэстант Нагэль і каталік Глюк праламляюць хлеб

Прот. Канстанцін Мірон, адзін з арганізатараў Кірхентага з боку Праваслаўнай Царквы ў Нямеччыне ў інтэрвію Badishe-zietung заявіў: "Што непакоіць мяне, дык гэта балбатня, быццам экуменічны рух увайшоў у ступар. Экуменічны рух жывы, ён знаходзіцца ў прагрэсе, і найлепшы гэтаму доказ - дадзены Кірхентаг".

Крыніца:
ЦАРКВА

Апошнія навіны:



Беларусь |  Усе навіны |  Замежжа
Copyright © 2005 Беларускі партал "ЦАРКВА".
Пры капіяваньні эксклюзыўных матэрыялаў сайта пажаданая спасылка.
Меркаваньні аўтараў могуць не супадаць зь меркаваньнем рэдакцыі.
Rating All.BY Џравославный молодежный портал Dubus