Папа Рымскі Бенедыкт XVI можа наведаць Украіну ў 2012 годзе

Запрашэньне Папу Бенедыкту XVI наведаць Украіну было прынятае Апостальскай Сталіцай. Аб гэтым абвесціў на XXXV канферэнцыі украінскага рыма-каталіцкага епіскапату архіепіскап Мечыслаў Макшыцкі. Паводле яго словаў, зараз адбываецца ўзгадненне канкрэтнай даты візіту, паведамляе сайт Харкаўска-Запарожскай дыяцэзіі.

Беларускія рыма-каталіцкія епіскапы апошнім часам выказваюць спадзяванне на тое, што ў хуткім часе можа адбыцца візіт Бенедыкта XVI і ў Беларусь. Аднак Ватыкан пакуль што не даў адказу на запрашэнне, якое было перададзена беларускім каталіцкім епіскапатам у снежні мінулага года.

 

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: