Мітрапаліт Кандрусевіч уручыў Папу Рымскаму сігнальны асобнік Кампендыума Катэхізіса Каталіцкай Царквы

27 траўня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч уручыў Папу Бенедыкту XVI сігнальны асобнік беларускамоўнага выданння Кампендыума Катэхізіса Каталіцкай Царквы. Папа, прымаючы выданне, выказаў сваю радасць з нагоды выдання Кампендыума на беларускай мове, паведамляе Catholic.by

Кампендыум Катэхізіса – гэта афіцыйны дакумент, які прадстаўляе ў форме пытанняў і адказаў усе істотныя і фундаментальныя элементы вучэння Каталіцкай Царквы.

Мітрапаліт наведаў ў Ватыкан па запрашэнні італьянскага епіскапату, які 24-28 траўня праводзіў сваю 61-ю Генеральную асамблею. На мерапрыемстве Кадрусевіч выступіў з паведамленнем аб сітуацыі Каталіцкай Царквы ў Беларусі.

 

 

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: