Пётра Рудкоўскі прыняў святарскія пасвячэнні

Пётра РудкоўскіВядомы ў Беларусі дыякан, сябра ордэна дамініканаў Пётра Рудкоўскі, прыняў святарскія пасвячэнні. Абрад рукапалажэння здзейсніў 24 чэрвеня ў катэдральным касцёле св. Барбары ў Віцебску біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін.

Айцец Пётра Рудкоўскі будзе служыць у катэдральным касцёле св. Барбары ў Віцебску. Мяркуецца, што ў яго абавязкі будзе ўваходзіць праца з моладдзю. Летам ён плануе прыняць удзел у правядзенні філасофскага летніка “Вяртанне да крыніц”, які будзе праходзіць 14 – 24 ліпеня ў памяшканні парафіі Хрыста Уладара Сусвету ў Бягомлі.

Пётра Рудкоўскі - вядомы ў Беларусі багаслоў, філосаф, публіцыст. Нарадзіўся ў 1978 годзе ў Канвелішках на Гарадзеншчыне. У 2000 годзе ўступіў у ордэн дамініканцаў. Абараніў магістэрскую дысертацыю па багаслоўі ў дамініканскім калегіуме ў Кракаве і па філасофіі ў Ягелонскім універсітэце. З’яўляецца пастаянным аўтарам часопісаў “Наша вера”, “Архэ”, газэты “Наша ніва”, партала Catholic.by. Аўтар кнігі “Паўстаньне Беларусі” (2007 г.)

 

 

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: