Епіскап Базэльскі Курт Кох прызначаны новым Старшынём Папскай Рады па спрыянні хрысціянскай еднасці

Як паведамляе Служба навінаў Ватыкану, 1 ліпеня Папа Рымскі Бенедыкт XVI прыняў адстаўку Кардынала Вальтэра Каспера ў сувязі з дасягненнем статутнага ўзросту і прызначыў на пасаду Старшыні Папскай Рады па спрыянні хрысціянскай еднасці епіскапа Базэльскага Курта Коха.

Курт Кох, вядомы экуменічны дзеяч, аўтар кнігі "Каб усе былі адно: экуменічныя перспектывы", уваходзіў у Папскую Раду па спрыянні хрысціянскай еднасці з 2002 г., дзе ён быў чальцом Міжнароднай багаслоўскай камісіі па двухбаковым дыялогу паміж Рыма-Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой, а таксама Міжнароднай супольнай рыма-каталіцкай і лютэранскай камісіі па аднаўленні еднасці.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: