Партал Царква
 [Bel] | Rus | Eng | 
беларускі хрысьціянскі партал 8-га Лютага, 2012 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

Ікона Серафіма Сароўскага ў галоўным алтары каталіцкай капліцы

Днямі ў вёсцы Бярозаўка Віцебскай вобласці была асвечаная каталіцкая капліца Маці Божай Вастрабрамскай. У галоўным алтары новага храма, побач  з абразом святога Францыска Асізскага, змешчаны абраз шанаванага Праваслаўнай Царквой святога Серафіма Сароўскага.

Капліца ў Бярозаўцы была перабудавана з былой калгаснай канторы намаганнямі манахаў ордэну капуцынаў з Докшыц. У наваколлі няма праваслаўных цэркваў, таму каталіцкія набажэнствы часам наведваюць і праваслаўныя вяскоўцы. У нядзельную школку таксама прыходзяць дзеці абедзьвух хрысціянскіх канфесій.

Змяшчэнне выявы Серафіма Сароўскага выклікала гарачыя дыскусіі на некаторых каталіцкіх інтэрнэт-форумах. Шмат хто ўгледзеў у гэтым парушэнне Кананічнага Права, якое прадпісвае шанаваць як святых толькі тых асобаў, якія былі кананізаваныя Касцёлам. У той жа час прадстаўнікі каталіцкага духавенства спакойна ставяцца да такога "адступлення ад нормаў".

"Выява Серафіма Сароўскага ў капліцы – гэта сімвал яднання. Рэальнага яднання, якое ўжо існуе паміж простымі людзьмі. Дык можа якраз надыходзіць той час, калі пара адыйсці ад нудных канферэнцый пра адзінства і спрабаваць яго паказаць у літургіі хоць і сімвалічна?", - мяркуе пробашч каталіцкай парафіі з суседняга Бягомля кс. Віктар Місевіч.

Фота кс. Віктара Місевіча

 

 

 

Крыніца:
ЦАРКВА

Апошнія навіны:



Беларусь |  Усе навіны |  Замежжа
Copyright © 2005 Беларускі партал "ЦАРКВА".
Пры капіяваньні эксклюзыўных матэрыялаў сайта пажаданая спасылка.
Меркаваньні аўтараў могуць не супадаць зь меркаваньнем рэдакцыі.
Rating All.BY Џравославный молодежный портал Dubus
Купить холодильник side by side на Черкизовской. . Купить плойки для волос на Семеновской. . Купить кофеварки и кофемашины капсульные на Рижской.