Нарада Міжправаслаўнай камісіі па падрыхтоўцы Сабору разгледзела ў Шамбезі пытанні аўтакефаліі і дыптыхаў

З 22 па 26 лютага 2011 г. у Праваслаўным цэнтры Канстанцінопальскага Патрыярхату ў Шамбезі (Жэнева) прайшло пасяджэнне Міжправаслаўнай камісіі па падрыхтоўцы Святога і Вялікага Сабору Праваслаўнай Царквы. 

Камісія мела разглядзець складаныя і супярэчлівыя пытанні, балючыя для сучаснага праваслаўнага свету: аўтакефаліі і ўмоваў яе абвяшчэння, а таксама дыптыхаў Праваслаўных Цэркваў. Датычна першага пытання, на дадзены момант у сусветным праваслаўі існуюць аўтакефальныя цэрквы, якія атрымалі аўтакефалію ад Маці-Царквы, як у выпадку з Праваслаўнай Царквой у Амерыцы, непрызнанай Канстанцінопальскім Патрыярхатам, гэтак і самаабвешчаныя непрызнаныя аўтакефальныя цэрквы, да якіх належыць вялікая колькасць вернікаў - Кіеўскі Патрыярхат і Праваслаўная Царква Македоніі.

У працы камісіі ўзялі ўдзел прадстаўнікі чатырнаццаці аўтакефальных Праваслаўных Цэркваў, у прыватнасці, Рускую Праваслаўную Царкву прадстаўляла дэлегацыя пад кіраўніцтвам старшыні Аддзелу знешніх царкоўных сувязяў мітр. Валакаламскага Іларыёна (Алфеева) у складзе архіеп. Берлінска-Германскага і Вялікабрытанскага (РПЦЗ) Марка, намесніка старшыні АЗЦС прот. Мікалая Балашова і перакладчыка А. Чуракова.

Камісія, традыцыйна, працавала пад Старшынствам мітр. Пергамскага Яна (Зізіуласа), прадстаўніка Канстанцінопальскага Патрыярхата.

Як і варта было чакаць, камісія не здолела прыйсці да згоды ў пастаўленых пытаннях. Паводле вынікаў працы было апублікаванае Заключнае камунікэ.

Рубрыка: