Патрыярх Кірыл прапанаваў УАПЦ далучыцца да Маскоўскага Патрыярхату

У час знаходжання ў Украіне Патрыярх Рускай Праваслаўнай Царквы Кірыл ў прыватнай гутарцы з першагерархам Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (УАПЦ) мітрапалітам Мяфодзіем (Кудряковым) прапанаваў разгледзець варыянт далучэння УАПЦ да Маскоўскага Патрыярхату з захаваннем правоў шырокай аўтаноміі па аналогіі са статусам РПЦЗ.

Аб гэтай размове ў інтэрв'ю аднаму з украінскіх тэлеканалаў распавёў мітрапаліт Мяфодзій, тады як з боку Маскоўскай Патрыярхіі нічога падобнага не паведамляецца.

"Ён сказаў, - паведаміў Мітрапаліт Мяфодзій, - што "вы ўжо больш за 10 гадоў ведзяце перамовы з Сусветным патрыярхатам, а воз і цяпер там, а я вам прапаную статус, які мае Замежная Руская Праваслаўная Царква - вы захоўваеце за сабой аўтакефалію, тое ўпарадкаванне, якое вы маеце, усе вашы царквы, сродкі будуць у вашым распараджэнні, адзінае - вы будзеце прысутнічаць на Саборах ўладыкі Ўладзіміра (Сабодана)".

Як вядома, падобныя прапановы гучалі з боку патрыярха РПЦ і раней, яшчэ ў бытнасць яго мітрапалітам і старшынёй АЗЦС.

Не ўсе іерархіі УАПЦ падзяляюць пазітыўнае стаўленне мітрапаліта Мяфодзія да такой прапановы. У прыватнасці, епіскап Вышгарадзкі і Падольскі, вікарый Кіеўскі і усёй Украіны Уладзімір (Чарпак) распавёў, што перамовы з Масквой аўтакефалы сапраўды вядуць не першы год, але ўзаемаразумення значна перашкаджае грэблівае стаўленне РПЦ да ўкраінскіх сьвятароў.

У однм з інтэрв'ю епіскап  адзначыў: "РПЦ не хоча ісці на дыялог, пастаянна зневажае нас ... Так, гэта вялікая і багатая Царква, аднак ёй ніхто не даў права прыгнятаць іншыя канфесіі так, як гэта робіць Патрыярх Кірыл. Ён заяўляе: "Вы ведаеце, украінскасьць - гэта адвечная хвароба рускай душы". На такія выказванні адсутнічаюць каментары. Гэтая Царква павінна публічна пакаяцца, выйсці на Красную плошчу, так, як Румынская Патрыярх. Так-так, ён супрацоўнічаў з Чаўшэску, вось і пакаяўся... Так і Руская царква павінна пакаяцца і шукаць дыялог з Кіеўскай царквой, бо я лічу, што раскол ва Украіне - гэта ўсё ж такі грэх Маскоўскай царквы праз ерась сергіянства".

Украінская аўтакефальная праваслаўная царква - самая малалікая з трох галін праваслаўя ва Украіне. Яе вернікі лічаць царкву правапераемніцай УАПЦ, створанай у Кіеве ў 1921 годзе. У 1930-я яна была цалкам ліквідаваная на тэрыторыі СССР. Біскупы і святары УАПЦ засталіся толькі ў ЗША і Канадзе. У 1989 годзе ў Львове было абвешчана аднаўленне УАПЦ. Найбольшая колькасць яе прыходаў размешчана ў Львоўскай, Цярнопальскай і Івана-Франкоўскай абласцях.

х.

Рубрыка: