Новы святы пакутнік Канстанцін Шаркоўшчанскі (Жданаў) быў кананізаваны Беларускай Праваслаўнай Царквой

4 чэрвеня ў Царкве Ўваскрасення Хрыстова ў Дзісне адбылося ўрачыстае богаслужэнне з чынам далучэння да ліку мясцовашанаваных святых пакутніка Канстанціна Жданава, закатаванага і забітага бальшавікамі ўлетку 1919 г.

Мясцовыя прыхажане, чыя царква, збудаваная у час настаяцельства святара, не закрывалася цягам савецкага панавання, шанавалі памяць а.Канстанціна. Пасля правядзення даследавання аб жыцці і акалічнасцях смерці пакутніка, стала відавочна, што той прыняў жорсткія катаванні, і было прынятае рашэнне аб ягонай кананізацыі.

Святар Канстанцін нарадзіўся на Шаркоўшчыне ў 1875 г. і ў 25-гадовым узросце прыняў святарскі сан. Увесь свой час святар аддаваў свайму прыходу, клапоцячыся пра духоўнае стырнаванне вернікаў, а таксама пра будаўніцтва храма, які быў узведзены ў 1912 г. У траўні 1919 г. быў арыштаваны бальшавіцкай уладай і разам з іншым святаром з тых мясцінаў - Міхаілам - быў ведзены на катаванне і смерць. У а. Міхаіла атрымалася збегчы і ён стаў сведкам пакутніцкага подзьвігу свайга сабрата, катаванага і жыўцом пахаванага ў магіле. Прыхажанам удалося перазахаваць цела а.Канстанціна пад спудам дзісненскай царквы, дзе ягоныя мошчы і былі аднойдзеныя ў 2008 г.

Памяць новапраслаўенага святара мае адзначацца 29 красавіка ў дзень яго пакутніцкай смерці, 3 чэрвеня ў дзень яго царкоўнага праслаўлення, у Саборы Беларускіх святых (Нядзеля 3-я пасля Пяцідзесятніцы), у Саборы Беларускіх новых пакутнікаў 28 лістапада.

Житие священномученика Константина Жданова, пресвитера Шарковщинского (1875 — 1919)

"Вольнае Глыбокае": Отец Константин Жданов

Видеосюжет ОНТ

 

 

 

Рубрыка: