Праваслаўную газету Брэсцкай епархіі чыноўнікі ўнеслі ў \"чорны спіс\"

Беларуская Асацыяцыя журналістаў распаўсюдзіла прэс-рэліз, у якім паведамляецца, што да супрацоўнікаў Брэсцкага абласнога культурнага цэнтра (АКЦ) трапіў "чорны" спіс з пералікам недзяржаўных друкаваных выданняў і інтэрнэт-старонак, і супрацоўнікам АКЦ было рэкамендавана, а па сутнасці, забаронена, даваць каментары пазначаным у спісе смі, а таксама праглядаць старонкі дадзеных выданняў у інтэрнэце ў працоўны час.

Апроч незалежных сродкаў масавай інфармацыі "Брестский курьер", "Брестская газета", шэрагу забаўляльных і рэкоамных выданняў, у спіс была ўнесеная вядомая праваслаўная газета, што выдаецца з блаславення епіскапа Брэскага і Кобрынскага Яна (Беларуская Праваслаўная Царква) - "Духовный вестник", рэдактарам якой з'яўляецца Генадзь Ляўчук.

Да гэтага ўвагу дзяражўных органаў прыцягнула праваслаўная газета Мінскай епархіі "Царкоўнае слова", дзе пасля падзеяў 19 снежня былі надрукаваныя лісты прыхаджан, у якіх выказвалася боль і абурэнне ад таго, што адбываецца ў краіне.

Чым жа было выкліканае такое стаўленне чыноўнікаў да "Духовного вестника", невядома. Азнаёміцца з выданнем можна на афіцыйная старонцы газеты http://www.duhvestnik.by/.

 

Рубрыка: