Партал Царква
 [Bel] | Rus | Eng | 
беларускі хрысьціянскі партал 22-га Траўня, 2012 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

Архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч: «Мы стаім на прынцыповай пазіцыі, што неабходна ўвядзенне мараторыю на смяротнае пакаранне.»

Выступаючы на перадкаляднай сустрэчы з журналістамі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, каментуючы гарачую дыскусію ў грамадстве датычна смяротнай кары, якая ўзнікла ў сувязі з прысуджэннем гэтай выключнай меры да Дзмітрыя Кавалава і Ўладыслава Кавалёва па справе аб тэрактах у Мінску 11 красавіка 2011 г., у чарговы раз адначыў: «Вы добра ведаеце пазіцыю Каталіцкага Касцёла. Мы не адносімся канкрэтна да таго ці іншага факта. Мы прынцыпова стаім на тым, што патрэбна ўвядзенне мараторыя. Мы гэта адчуваем, гэта адпавядае сучаснаму вучэнню каталіцкага касцёла, як Папы Яна Паўла II, так і Бенедыкта XVI. Сёння прачытаў, што праваслаўная царква таксама выказала свае меркаванні, у нас тыя самыя пазіцыі. Мы аднойчы размаўлялі з прадстаўнікамі Праваслаўнай Царквы на гэтыя тэмы. Хрысціянскае вучэнне аднолькавае -- Евангелле.»

Крыніца:
ЦАРКВА

Апошнія навіны:



Беларусь |  Усе навіны |  Замежжа
Copyright © 2005 Беларускі партал "ЦАРКВА".
Пры капіяваньні эксклюзыўных матэрыялаў сайта пажаданая спасылка.
Меркаваньні аўтараў могуць не супадаць зь меркаваньнем рэдакцыі.
Rating All.BY Џравославный молодежный портал Dubus