Партал Царква
 [Bel] | Rus | Eng | 
беларускі хрысьціянскі партал 22-га Траўня, 2012 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

современные угловые кухни
kuhnicity.ru

Дзейнасць расонскага каталіцкага святара Вячаслава Барка правярае фінансавая міліцыя

Каталіцкі святар Вячаслаў Барок, пробашч парафіі святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах, каардынатар Віцебскай архідыяцэзіі па пілігрымках, 29 снежня быў выкліканы ў дэпартамент фінансавых расследванняў у Наваполацку. У фінансавай міліцыя ксяндзу паведамілі, што праводзіцца праверка паводле ананімнай заявы, у якой сцвярджаецца, быццам святар, дзякуючы сваёй дзейнасці ў якасці каардынатара па пілігрымках, насамрэч зарабіў на гэтым ад 350 тыс. да 1 млн. еўра.

Святар арганізуе пілігрымкі ў Святую Зямлю, а таксама па Еўропе. Апроч таго, у Віцебскай архідыяцэзіі ён адказны і за дыяцэзіяльную групу ў пілігрымцы ў Будслаў. Сёлета паломнікі пад кіраўніцтвам святара Вячаслава зладзілі малітоўны пратэст перад турнікетамі, праз якія цяпер павінны праходзіць усе пілігрымы, каб трапіць на свята.

 

Крыніца:
ЦАРКВА

Апошнія навіны:



Беларусь |  Усе навіны |  Замежжа
Copyright © 2005 Беларускі партал "ЦАРКВА".
Пры капіяваньні эксклюзыўных матэрыялаў сайта пажаданая спасылка.
Меркаваньні аўтараў могуць не супадаць зь меркаваньнем рэдакцыі.
Rating All.BY Џравославный молодежный портал Dubus