Памер архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Арыстарх

У ноч з 22 на 23 красавіка 2012 г. на 71-м годзе жыцця раптоўна ад сардэчнага прыступу памёр адзін з найстарэйшых архірэяў Беларускай Праваслаўнай Царквы архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Арыстарх.

На Гомельскай кафедры з 1990 г. Да 1992 г. - епіскап Гомельскі і Мазырскі, а пасля падзелу епархіі ў 1992 г. - епіскап Гомельскі і Жлобінскі. З 2000 г. - архіепіскап.

25 красавіка 2012 па заканчэнні Божай Літургіі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Філарэт здзейсніць чын адпявання архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Арыстарха ў кафедральным саборы святых апосталаў Пятра і Паўла.

Пахаванне, новаспачылага архіепіскапа Арыстарха па яго завяшчанні, адбудзецца ў Свята-Мікольскім мужчынскім манастыры.

Фота з афіцыйнага сайту Гомельскай епархіі.

Рубрыка: