Семінар Экуменічнай моладзевай Рады ў Еўропе на экалагічную тэматыку прайшоў у Мінску

З 24 чэрвеня па 4 ліпеня ў Мінску праходзіў семінар Экуменічанй моладзевай Рады ў Еўропе (EYCE), адной з найбуйнешых моладзевых хрысціянскіх арганізацый. Для ўдзелу ў мерапрыемстве на тэму "Крокі да экалагічна адказнага грамадства. Эканамічныя і палітычныя аспекты экалагічнай справядлівасці" сабраліся маладыя хрысціяне розных канфесій з усёй Еўропы.

Сярод выступоўцаў былі як госці, так і беларускія дакладчыкі. У прыватнасці, перад удзельнікамі выступілі святар Хенрык Грапэ, адказны за устойлівае развіццё ў Царкве Швецыі, які падзяліўся сваім жыццёвым досведам у абароне устойлівасці з рэлігійнага пункту гледжання, а таксама Яўген Лобанаў, адказны сакратар Аб'яднання моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы, актывіст экалагічнага руху, прадстаўнік арганізацыі "Экалагічныя рашэнні", які распавёў пра сучасную экалагічную сітуацыю ў Беларусі, апроч таго, падчас сесіі Яўгена Лобанава, прысвечанай адасобленаму збору смецця, удзельнікі мелі магчымасць актыўна паспрыяць мясцоваму навакольнаму асяроддзю і звярнуць на дадзеную праблему ўвагу мясцовых жыхароў.

Кампанія па барацьбе за экалагічную справядлівасць з'яўляецца для Экуменічнай моладзевай Рады ў Еўропе адной з прыярытэтных, як і ў цэлым, цэласнасць Стварэння - адно з цэнтральных пытанняў экуменічнага руху. Аб'яднанне моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы таксама нярэдка звяртаецца да тэмы абароны Стварэння і абароны навакольнага асяроддзя, штогод у Беларусі праводзяцца Дні малітвы аб Божым стварэнні.

Дзень малітвы аб Божым стварэнні быў прызначаны для святкавання 1 верасня (14 верасня у Цэрквах, якія жывуць паводле юліянскага календара) Ўсяленскім Патрыярхам Дзімітрам, які ў 1989 г. выдаў адмысловае акруговае пасланне, дзе заклікаў кожнага хрысціяніна з'явіць "еўхарыстычны і аскетычны дух" і прапанаваў абвесціць 1 верасня - пачатак царкоўнага году ў Праваслаўнай Царкве - Днём абароны навакольнага асяроддзя. У асяроддзі праваслаўнай моладзі гэтую ініцыятыву распаўсюдзіла Сусветнае Брацтва Праваслаўнай моладзі "Сіндэсмас".

 

Рубрыка: