Епіскап Каракаскі і Паўднёваамерыканскі Ян пра Папу Францішка: \"яго асабістае стаўленне да праваслаўя я б назваў вельмі добразычлівым\"

«Папа Францішак адрозніваецца вялікай пакорай. Памятаю ў дзень нашага знаёмства, калі я ўпершыню ўбачыў яго, то падумаў, што гэта сакратар кардынала, а не ён сам: настолькі сціпла і пакорна ён сябе паводзіў. Таксама ў ім адчуваецца любоў да малітвы», — узгадвае пра новаабранага Папу праваслаўны епіскап Каракаскі і Паўднёваамерыканскі Ян.

«Яшчэ як архіепіскап Буэнас-Айрэса, папа Францішак прымаў удзел у жыцці нашай праваслаўнай супольнасці, мы заўсёды маглі разлічваць на яго дапамогу, — адзначыў іерарх у размове з «Церковным вестником». — Ён падтрымліваў нас у сітуацыі, калі ў 2007 годзе група праваслаўнага духавенства і вернікаў у Лацінскай Амерыцы сышла ў раскол. Я не прасіў яго аб гэтым, але ён сам напісаў ліст ва ўрад Аргенціны, тлумачачы, хто на самой справе раскольнік, а хто не. Яго асабістыя адносіны да праваслаўя я б назваў вельмі добразычлівымі».

Іерарх дадаў, што прыняў навіну аб абранні новага Пантыфіка з вялікай радасцю — «не столькі таму, што Папам стаў знаёмы мне епіскуп, колькі з прычыны яго якасцяў як асобы».

 

 

 

 

Рубрыка: