Ксёндз Уладзіслаў Лазар будзе вызвалены з СІЗА, але абвінавачанне з яго не знята

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь была праінфармавана кампетэнтнымі органамі краіны аб тым, што няма больш падставаў для далейшага ўтрымання ксяндза Уладзіслава Лазара ў следчым ізалятары КДБ, паведамляе партал catholic.by.

Было прынята рашэнне, што падчас следства, якое яшчэ працягваецца, святар павінен знаходзіцца ў пастаянным месцы, маючы свабоду перамяшчэння і дзеяння, паводле вызначаных нормаў, з абавязкам штодзённай рэгістрацыі ў аддзяленні міліцыі. Апостальскага Нунцыя папрасілі забраць ксяндза Лазара са следчага ізалятара КДБ.

Нагадаем, что Ўладзіслаў Лазар знік 31 траўня, і толькі 12 верасня Канферэнця Каталіцкіх Біскупаў Беларусі атрымала афіцыйнае паведамленне, што ён затрыманы КДБ і абвінавачаны ў "дапамозе шпіянажу". Ксёндз Уладзіслаў сваю віну не прызнаў.

Заклапочанасць лёсам ксёндза Ўладзіслава Лазара выказаў Папа Рымскі Францішак.

Рубрыка: