У каталіцкіх семінарыях прайшлі ўступныя экзамены

У канцы ліпеня ў двух каталіцкіх семінарыях Беларусі прайшлі рэкалекцыі і ўступныя экзамены. Па іх выніках на першы курс Гродзенскай семінарыі залічана 6 юнакоў, а ў Пінскую семінарыю толькі 1 чалавек.

Рымска-каталіцкая царква ў Беларусі адчувае востры недахоп нацыянальнага святарства, каля траціны яе кліру - святары, запрошаныя з-за мяжы. У сувязі з гэтым касцёлу часта выказваюцца прэтэнзіі з боку органаў улады. Як сцвярджаюць выкладчыкі, вельмі многія юнакі задумваюцца аб паступленні ў семінарыю, але пры гэтым нешматлікія вырашаюцца зрабіць сур'езны жыццевы выбар.

Экзамены у Гродненскай вышэйшай духоўнай семінарыі

17-гадовы жыхар Баранавічаў Уладзіслаў Козел - адзіны, хто паступіў у Міждыяцэзіяльную вышэйшую каталіцкую духоўную семінарыю ў Пінску.

Інфармацыя і фота з сайтаў Гродненскай і Пінскай каталіцкіх семінарый.

Конфессии: 
Страны: 
Рубрыка: