Пачаліся заняткі ў новым будынку Мінскай духоўнай акадэміі

З уводам у эксплуатацыю новага будынка Духоўна-адукацыйнага цэнтра побач з Мінскім кафедральным саборам завяршыўся пераход Мінскай духоўнай акадэміі з Жыровічаў у сталіцу.

На арганізацыйным сходзе, які адбыўся 1 верасня,  рэктар акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў) азнаеміў прысутных з вынікамі ўступных выпрабаванняў, якія прайшлі ў МинДА 24 і 25 жніўня гэтага года. Па выніках уступных экзаменаў і гутаркі было залічана ў аспірантуру Акадэміі — 9 чалавек, на вочнае аддзяленне магістратуры — 19, на завочнае аддзяленне магістратуры — 12. Усяго ў 2015-2016 навучальным годзе ў Мінскай духоўнай акадэміі будзе навучацца 73 чалавекі (47 — на вочным і 26 — на завочным аддзяленнях). З іх: 9 чалавек — на 1-м курсе аспірантуры, 19 — на 1-м курсе дзённага аддзялення магістратуры, 19 — на 2-м курсе дзённага аддзялення магістратуры, 12 — на 1-м курсе завочнага аддзялення магістратуры і 14 — на 2-м курсе завочнага аддзялення магістратуры, паведамляе афіцыйны сайт БПЦ.

 

Конфессии: 
Страны: 
Рубрыка: